27 красавiка 2024, Субота, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Расеі сышоў найбуйнейшы ў свеце вытворца цэглы

10
З Расеі сышоў найбуйнейшы ў свеце вытворца цэглы

Гаворка ідзе пра аўстрыйскі канцэрн Wienerberger.

Аўстрыйскі канцэрн Wienerberger, які з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам цэглы ў свеце, прадаў два заводы ў Расеі і пакінуў краіну, піша РБК са спасылкай на звесткі АДРЮА.

Новым уласнікам заводаў канцэрна ва Уладзімірскай вобласці і Татарстане стала фірма "Строймікс". Яна на 100% належыць бізнэсоўцу Аляксею Філіну. Асноўныя актывы Філіна сканцэнтраваныя ў будаўнічай галіне. Сярод іх Бранскі сілікатны завод і Клінцоўскі сілікатны завод, якія выпускаюць сілікатную цэглу, вапну і будаўнічы пясок. Да гэтага структуры бізнэсоўца набылі буйнога вытворцу цэменту ў Краснадарскім краі «Атакайцемент» за 4,39 млрд руб., в таксама Варонежскі камбінат будаўнічых матэрыялаў (ВКБМ) за 1 млрд руб.

У Wienerberger пацвердзілі продаж актываў, растлумачыўшы, што ў сувязі з геапалітычнай сітуацыяй кампанія прыняла пастанову сысці з расейскага рынку. Структураванне ўгоды было складаным ва ўмовах заканадаўства, якое пастаянна змяняецца, але "продаж мясцовага бізнэсу расейскай сямейнай групе быў паспяхова закончаны", адзначыў прадстаўнік аўстрыйскага канцэрна. Ён дадаў, што стораны дамовіліся не выдаваць цану пакупкі.

Канцэрн Wienerberger, які вырабляе цэглу і керамічныя будаўнічыя блокі, адкрыў свой першы завод у Расеі ва Уладзімірскай вобласці ў 2004 годзе. Другое прадпрыемства на тэрыторыі Куркачоў у Татарстане было запушчана праз некалькі гадоў — у 2008 годзе.

Сумарная праектная магутнасць абодвух заводаў складае 450 млн умоўнайцэглы ў год (умоўнай адзінкай лічыцца стандартная цэгла памерамі 250х120х65 мм).

У 2023 годзе даход прадпрыемства ва Уладзімірскай вобласці, са звестак яго бухгалтарскай справаздачнасці, склаў 1,5 млрд руб., а чысты прыбытак – 83 млн руб. ДАход завода ў Татарстане за мінулы год – 906 млн руб., чысты прыбытак – 114,9 млн.

Агульныя інвестыцыі Wienerberger у заводы ў Расеі з моманту выхаду кампаніі на айчынны рынак перавысілі 60 млн еўраў, кажа генеральны дырэктар "Infoline-Аналітыкі" Міхаіл Бурмістраў. Паводле ягонай ацэнкі, фактычны кошт прадпрыемстваў з улікам ўзроўню зносу абсталявання і іх бягучага стану складае блізу 4,5 млрд руб. Аднак сума ўгоды не перавысіла 2 млрд руб., мяркуе Бурмістраў. Выкуп актываў замежнікаў, якія сыходзяць з Расеі, праходзіць з дысконтам, нагадаў тэхнічны дырэктар дэпартамента кіравання праектамі будаўніцтва і ўнутранага аздаблення памяшканняў CORE.XP Аляксандр Нікулін.

Істотнага рэінвеставання ў прадпрыемствы не спатрэбіцца, але новаму ўласніку будзе неабходна забяспечыць іх кадрамі, бо на гэты момант ёсць праблема дэфіцыту рабочай сілы, адзначыў Бурмістраў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках