Жыхар Рыгі з'ехаў у службовую выправу ў Беларусь і знік
6- 28.03.2024, 12:08
- 5,986
Яго абвясцілі ў вышук.
Жыхар латвійскай Рыгі Юрый Пельц з'ехаў у службовую выправу ў Беларусь і знік. Яго абвясцілі ў вышук.
Пра месцазнаходжанне мужчыны нічога не вядома з 20 сакавіка. Як паведамілі ў паліцыі, ён з'ехаў у выправу ў Беларусь і перастаў выходзіць на сувязь.
Прыкметы зніклага: рост каля 172 см, шэра-блакітныя вочы, валасы кароткія, спартыўны целасклад. У што ён быў адзеты, невядома. Са звестак рыжскай паліцыі, ён мог быць у працоўным адзенні або джынсах.