30 красавiка 2024, aўторак, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт Сэйма Літвы ўхваліў прапанову аб абмежаванні паездак беларусаў з ДНЖ на радзіму

27
Камітэт Сэйма Літвы ўхваліў прапанову аб абмежаванні паездак беларусаў з ДНЖ на радзіму

Прыняты кампрамісны варыянт.

Камітэт Сэйма ў нацыянальнай бяспецы і абароне (КНБА) ухваліў прапанову па абмежаванне колькасці паездак беларусаў на радзіму, піша Delfi.

"Дазвол на часовае пражыванне ў Літоўскай Рэспубліцы, выдадзены грамадзянам Расейскай Федэрацыі або Рэспублікі Беларусь, анулюецца ў выпадку, калі будзе выяўлена, што яны за апошнія тры каляндарныя месяцы выязджалі ў Расейскую Федэрацыю або Рэспубліку Беларусь часцей за адзін раз і тым самым нясуць пагрозу бяспецы Літвы", - прадставіў кампрамісную прапанову падчас пасяджэння складальнік прапановы чалец КНБА Ёнас Яруціс.

Экс-міністр нацыянальнай абароны Літвы Арвідас Анушаўскас таксама заявіў аб сваёй падтрымцы гэтага кампраміснага варыянту. Аднак, паводле ягоных слоў, гэтая прапанова не развяжа праблем, якія ўзнікаюць праз грамадзян трэціх краін, якія прыбываюць у Літву праз Расею.

Між тым камітэт не падтрымаў ініцыятыву кансерватара Аўдронюса Ажубаліса. Палітык прапанаваў пазбаўляць грамадзян Расеі і Беларусі дазволу на жыхарства ў Літве ў тым выпадку, калі яны наведваюць сваю радзіму часцей за адзін раз на квартал за апошнія 12 месяцаў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках