2 траўня 2024, Чацвер, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удар УСУ па аэрадроме ў Джанкоі: з'явіліся першыя спадарожнікавыя фота

Удар УСУ па аэрадроме ў Джанкоі: з'явіліся першыя спадарожнікавыя фота

На здымках пашкоджанні можна ўбачыць каля склада боекамплектаў.

У сетцы з'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі, на якіх бачныя наступствы ўдараў УСУ па аэрадроме ў Джанкоі. Фота ад Planet Labs за 19 красавіка апублікавала выданне «Схемы».

Так, на здымках пашкоджанні можна ўбачыць каля склада боекамплектаў і сістэм супрацьпаветранай абароны.

«На здымках мы бачым кропкавыя ўдары па сродках СПА, што вывела іх са строю, і паражэнне склада БК ворага. Варта заўважыць, што пасля нанясення ўдараў большасць авіяцыі была перадыслакаваная», - пракаментаваў «Схемам» авіяэксперт Анатоль Храпчынскі.

Таксама, з яго слоў, мяркуючы па фота, ракетным ударам былі таксама пашкоджаныя сістэмы, задзейнічаныя ў рабоце РЛС і СПА.

Храпчынскі дадаў, што аэрадром у Джанкоі - адна з найбуйнейшых баз для расейскіх верталётаў, а таксама вайсковы транспартны вузел, які служыць для перамяшчэння як тэхнікі і боепрыпасаў, так і асабовага складу.

Нагадаем, у ноч на 17 красавіка прагрымела серыя выбухаў на аэрадроме ў Джанкоі ў акупаваным Крыме. Адзначалася, што ў Джанкоі базуюцца расейскія верталёты Мі-8, Мі-25М, Мі-28 і Ка-52.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках