2 траўня 2024, Чацвер, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэс ЗША зрабіў першы крок да надання дапамогі Украіне

3
Кангрэс ЗША зрабіў першы крок да надання дапамогі Украіне

Законапраект будзе вынесены на разгляд.

Палата прадстаўнікоў ЗША 19 красавіка прагаласавала за тое, каб вынесці на свой разгляд законапраект аб доўгачаканай дапамозе Украіне.

Аб гэтым піша "Еўрапейская праўда".

За падтрымку працэдуры прагаласавалі 316 чальцоў ніжняй палаты Кангрэса ЗША, супраць выказаліся 94. Для прыняцця пастановы было дастаткова простай большасці 218 галасоў.

Гэтая працэдура дазваляе вынесці на разгляд Палаты прадстаўнікоў чатыры законапраекты аб замежнай дапамозе і супрацьдзеянні Расеі, Ірану і Кітаю - што, як паведамлялася, адбудзецца ў суботу, 20 красавіка.

У гэты дзень чальцы палаты разгледзяць усе папраўкі, якія напярэдадні прайшлі працэдурны камітэт, і пасля гэтага па чарзе вынесуць законапраекты на галасаванне.

Да «ўкраінскага» пакета дапусцілі чатыры праўкі, дзве з якіх прапануюць наогул выключыць невайсковую дапамогу Украіне, яшчэ адна, аўтарства трампісткі Марджоры Тэйлар Грын, - павінна замяніць усе сумы ў пакеце на нулі, і яшчэ адна - не дазваляе марнаваць эканамічную дапамогу на ўрадавыя заробкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках