2 траўня 2024, Чацвер, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы выкралі і забілі амерыканца, які ваяваў за «ДНР»

19
Расейцы выкралі і забілі амерыканца, які ваяваў за «ДНР»
РАСЭЛ БЭНТЛІ

Яго нібыта прынялі за шпіёна.

Выкрадзены ў «ДНР» амерыканскі «ваенкар» Расэл Бэнтлі забіты.

Пра гэта паведаміў «старшыня Грамадскай палаты ДНР» Аляксандр Кофман. «Людміла паведаміла, што яе муж Расэл Бэнтлі «Тэхас» – забіты. Я вельмі спадзяюся, што вылюдкам. якія гэта ўчынілі, ужо ніхто і нічога не дапаможа...», - заявіў ён. Кофман дадаў, што яго забойства пацягне за сабой «каласальныя рэпутацыйныя страты» для «ДНР», піша ASTRA.

Раней жонка Бэнтлі Людміла неаднаразова пісала аб тым, што яе мужа выкралі вайскоўцы з 5-й брыгады.

«Майго мужа ўзялі і працягваюць незаконна ўтрымліваць вайскоўцы, танкісты, з 5-й брыгады. Расэл быў жорстка затрыманы 8 красавіка 2024 г. прыкладна паміж 16:20 і 17:00 у раёне Аўтабазы ў Пятроўскім раёне Данецка», - пісала яна.

Пра тое, што амерыканца, які ваяваў на баку РФ, маглі выкрасці вайскоўцы, заяўляў і рэдактар выдання «Руский час» Аляксандр Карабко, дзе працаваў Бэнтлі. З яго слоў, «ад сведкаў вядома, што [Расэла Бэнтлі] «узялі людзі ў камуфляжы, вайсковай форме». Імаверна, падумалі, што «шпіён» і прывезлі да вайсковых дазнаўцаў».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках