3 траўня 2024, Пятніца, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі лекар расказаў пра хваробу, паходжанне якой навука пакуль не высветліла

4
Беларускі лекар расказаў пра хваробу, паходжанне якой навука пакуль не высветліла

Яе выклікае грыбок.

Стала вядома пра захворванне носа і пазух, звязанае з пранікненнем грыбковых спораў у арганізм. Падрабязней беларускі оталарынголаг Ігар Марчанка расказаў газеце «Віцебскія Весці».

Так, лекар найвышэйшай катэгорыі отарыналарынгалагічнага аддзялення Віцебскай абласной клінічнай лякарні паведаміў, што цяпер з'явіліся захворванні, паходжанне якіх навука пакуль не высветліла, – ізаляваныя грыбковыя сфенаідыты.

Захворванне, як мяркуюць навукоўцы, з'яўляецца, калі ў клінаватую пазуху, якая злучаецца з носам маленькай дзірачкай – сувусцем, пранікаюць споры грыбку. У пазусе пачынае разрастацца міцэлій грыбку. Для чалавека гэта спачатку праходзіць бессімптомна, але потым узнікаюць цяжка купіраваныя галаўныя болі.

– Пацыенты ходзяць да неўролагаў, тэрапеўтаў, прымаюць абязбольнікі. Лекары ставяць дыягназ «мігрэнь», – расказаў спецыяліст.

Вызначыць жа сапраўды прычыны боляў і аспрэчыць мігрэнь атрымліваецца ў оталарынголагаў пры даследаванні пазух носа з дапамогай КТ.

Такім пацыентам таксама нярэдка праводзяць аперацыі. Аднак умяшанне адбываецца паблізу важных анатамічных структураў: вачніца, падмурак чэрапа, чэрапна-мазгавыя нервы, таму патрабуе ад хірурга «максімальнай канцэнтрацыі і зараджанасці на поспех». Аперацыю, выкарыстоўваючы эндаскоп і мікраінструменты, праводзяць малатраўматычна, з нізкай рызыкай ускладненняў.

– Такі пацыент, адышоўшы ад наркозу, адразу скажа, што ўжо не памятае, калі ў яго так не балела галава. І гэта будзе перамога, – сказаў на заканчэнне лекар.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках