4 траўня 2024, Субота, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наколькі колькасць звальненняў у медыцыне перавышае колькасць працаўладкаванняў

7
Наколькі колькасць звальненняў у медыцыне перавышае колькасць працаўладкаванняў

Лічба дня.

Лекары і медсёстры звальняюцца яшчэ больш актыўна, піша выданне «Беларусы і рынак». І тлумачыць прычыны.

Праз дэфіцыт кадраў беларускім працадаўцам даводзіцца значна нарошчваць заробкі: за студзень – люты яны падскочылі на 13% у рэальным выразе да таго ж леташняга перыяду. Гэта дапамагло стрымаць вымыванне працоўных рэсурсаў з эканомікі.

Так, за два першыя месяцы 2024-га прадпрыемствы краіны звольнілі больш за 86 тысячаў супрацоўнікаў, у той час як нанялі 84 тысячы новых. Гэта значыць, на чыстай аснове эканоміка страціла блізу 2 тысячаў працоўных. Для параўнання: год таму за аналагічны перыяд часу чыстыя страты дасягалі 7,6 тысячы чалавек.

Аднак не ўсе галіны змаглі правесці эфектыўную палітыку, якая ўтрымлівае кадры. У ахове здароўя, напрыклад, праблемы толькі пагоршыліся.

Паводле звестак Белстата, за студзень – люты 2024-га ў сферы аховы здароўя было звольнена 5,4 тысячы чалавек.

На 28% звальненні перавысілі наём новых супрацоўнікаў, пры гэтым за 2 месяцы мінулага года разрыў быў роўны толькі 8%.

У 2024 годзе сфера аховы здароўя не змагла прадаўжаць удзел у заробкавай гонцы, якую мы назіраем у беларускай эканоміцы. Яна здолела нарасціць рэальны заробак лекарам толькі на 8%, медсёстрам – на 7,4%. Гэта даволі нізкія паказнікі на фоне іншых відаў дзейнасці.

«Чаму тады не гаворыцца, што адбываецца ў раёнах, куды выпраўляюць на адпрацоўку маладых лекараў у прынцыпе без досведу, дзе ты і галоўны лекар, і хірург?»

Варта адзначыць, што ў 2023-м лекарам значна паднімалі заробкі – у рэальным выразе яны дадалі 20% за год. Відаць, магчымасці далейшага нарошчвання вычарпаліся. Цяпер сярэдні заробак лекара складае 3 тысячы рублёў.

А вось заробкі медсясцёр у 2023-м раслі павольней, чым у сярэднім у эканоміцы. І за першыя месяцы 2024-га тэмпы толькі знізіліся: цяпер сярэдні медперсанал зарабляе 1,7 тыс. рублёў.

У агульнарэспубліканскім банку вакансій службы занятасці адкрыта:

больш за 4,7 тысячы вакансій для лекараў

больш за 4 тысячы – медыцынскіх сясцёр

800 – фельчараў

400 – памочнікаў лекараў.

У цэлым патрэба ў медыках перавышае 10 тысячаў чалавек.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках