6 траўня 2024, панядзелак, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводка ідзе ў Беларусь

6
Паводка ідзе ў Беларусь

У Мядзельскім раёне падтапіла дарогу Р-28.

Белгідрамет паведамляе, што ўзровень вады ў Прыпяці ля Петрыкава на 20 см перавышае небяспечную высокую адзнаку.

Адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці і ў Лунінецкім раёне Берасцейскай вобласці.

Увечары ў нядзелю адбылося падтапленне дарогі Р-28 Менск-Маладзечна-Нарач у Мядзельскім раёне.

Двухпалосную дарогу рэспубліканскага значэння падтапіла на адцінку 15 метраў. Узбочына была размытая цягам 25 метраў. Быў перапынены рух.

На месцы працавала сем адзінак тэхнікі. Вялася падсыпка падтопленага адцінку. Быў арганізаваны аб'езд.

А 23:10 рух удалося аднавіць па адной паласе. Аднаўленчыя работы прадоўжаць сёння.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках