4 траўня 2024, Субота, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Менска запусцілі першыя чартары ў Турцыю

8
З Менска запусцілі першыя чартары ў Турцыю

На гэтым тыдні ў Анталлі да +27.

Пра старт чартарнай праграмы ў Турцыю паведамілі на сайце Рэспубліканскага звязу турыстычных арганізацый. Мяркуючы з усяго, першыя турысты ўжо дакрануліся да лета і могуць цяпер з непрыхаваным задавальненнем гартаць фотападборкі нашых заснежаных гарадоў, паведамляе «Анлайнер».

Беларускія турысты традыцыйна адкрываюць сезон у Турцыі з Анталійскага ўзбярэжжа. 18 красавіка з Менска стартаваў першы чартар тураператара Tez Tour, а 19 красавіка пра пачатак сезону абвясціў кансалідатар рэйсу «АэраБелСэрвіс».

Як расказалі прадстаўнікі тураператара, загрузка першага рэйсу была поўная. Час у палёце Менск – Анталля пяць з паловай гадзінаў. У красавіку адбудзецца 5 рэйсаў, а ў пік сезону самалёты з турыстамі будуць вылятаць з Менска ў Анталлю да 4 разоў на дзень. Акрамя таго, у гэтым сезоне ў Турцыю можна будзе злятаць з Берасця, Віцебска і Гомеля. Паводле папярэдніх планаў, чартарная праграма прадоўжыцца да 15 лістапада.

Мы паглядзелі прапановы на сайце «АэраБелСэрвіс», каб зарыентавацца ў коштах. У красавіку туры на 7 начэй для дваіх (харчаванне «ўсё ўключана») стартуюць ад 1600 еўраў. Квіткі на 10 начэй пачынаюцца ад 2100 еўраў. Падкрэслім, што гэта самыя простыя гатэлі з падборкі.

Ці каштуе красавіцкая Турцыя такіх грошай? Паводле звестак Gismeteo, на гэтым тыдні днём на ўзбярэжжа вельмі цёпла і камфортна – да 25–27 градусаў. А вось ночы прахалодныя – 16–20 градусаў. І мора для купання падыдзе не ўсім (цяпер яно прагрэлася да 20 градусаў).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках