4 траўня 2024, Субота, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці ліквідаванага акупанта ўручылі пусты футарал ад ордэна

19
Маці ліквідаванага акупанта ўручылі пусты футарал ад ордэна

Тлумачэнне шакавала.

Маці ліквідаванага ва Украіне расейскага акупанта «ўручылі» пусты футарал ад «ордэна мужнасці», піша УНІАН.

Як паведамляюць суполкі Барнаула, старшага прапаршчыка расейскага войска Івана Крутыя ліквідавалі ва Украіне яшчэ 23 жніўня 2022 года. Зрэшты, яго цела так і засталося на полі бою, паколькі расейцы не эвакуююць свае трупы.

18 красавіка 2024 года маці захопніка патэлефанавалі з вайсковага камісарыята Новаалтайска і запатрабавалі, каб яна тэрмінова прыехала па пасмяротны «ордэн мужнасці».

Пасля прыезду супрацоўнік камісарыята прымусіў расейку падпісацца за атрыманне ўзнагароды і перадаў ёй каробачку. Адкрыўшы футарал маці акупанта выявіла, што ордэна няма.

На прэтэнзію жанчыны, у вайсковым камісарыяце патлумачылі, што ў суправаджальным лісце пазначана, што ордэн быў уручаны падчас пахавання, але пахавання не было.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках