4 траўня 2024, Субота, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне заплацяць 18 тысяч еўра за ляжанне ў ложку

6
У Нямеччыне заплацяць 18 тысяч еўра за ляжанне ў ложку
ФОТА: 1PROF.BY

Нямецкі цэнтр авіяцыі і касманаўтыкі ў Кёльне надумаў правесці эксперымент.

У Нямеччыне можна зарабіць 18 тысяч еўра, калі праляжаць у ложку не ўстаючы два месяцы. Гэта частка эксперыменту, які праводзіць Нямецкі цэнтр авіяцыі і касманаўтыкі ў Кёльне, паведамляе «Европульс».

Спецыялісты разлічваюць такім чынам больш дакладна вывучыць умовы знаходжання астранаўтаў у космасе. Падножжа ложка будзе прыўзнятае на 6 градусаў. Дзякуючы такому нахілу больш вадкасці назапашваецца ў верхняй палове цела і менш - у нагах. Унутрачарапны ціск павялічваецца, цягліцавая і касцявая маса памяншаюцца. У выніку ў чалавека парушаецца пачуццё раўнавагі, як калі б ён быў у космасе.

Удзельнікаў экспэрыменту будуць прасіць выконваць розныя практыкаванні, якія ў далейшым плануюць выкарыстоўваць для трэніроўкі астранаўтаў.

Усяго ўдзельнікі эксперыменту правядуць у цэнтры 88 дзён. 60 з іх яны будуць прыкаваныя да ложка. Астатнія дні пойдуць на падрыхтоўку і аднаўленне.

Экспэрымент стартуе восенню. Заяўку на ўдзел можна падаць на сайце цэнтру.

У якасці кандыдатаў разглядаюць людзей ва ўзросце ад 24 да 55 гадоў, ростам ад 153 да 190 сантыметраў і індэксам масы цела ад 18 да 30. Таксама трэба мець добрае здароўе, не паліць і добра валодаць нямецкай мовай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках