4 траўня 2024, Субота, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Hugo Boss абвясціў аб сваім выхадзе з расейскага рынку

12
Hugo Boss абвясціў аб сваім выхадзе з расейскага рынку

Нямецкі модны дом прадаў свой расейскі бізнэс.

Нямецкі модны дом Hugo Boss узгадніў з кіроўным рэжымам РФ продаж свайго расейскага бізнэсу аптоваму партнёру Stockmann. Аб гэтым паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву фірмы.

Hugo Boss не раскрывае фінансавых умоў угоды. Аднак варта адзначыць, што Крэмль патрабуе, каб замежныя кампаніі прадавалі свае расейскія актывы са зніжкай, не меншай за 50%.

«У выніку дамоўленасці Hugo Boss больш не будзе ў Расеі», – гаворыцца ў заяве.

Са слоў прадстаўнікоў Hugo Boss, продажы яшчэ павінны быць ухваленыя еўрапейскімі рэгулятарамі. Канчаткова гэта скончыцца ў трэцім квартале 2024 года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках