4 траўня 2024, Субота, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўпершыню ўдзельнічае ў найбуйнейшых кібервучэннях NATO

Украіна ўпершыню ўдзельнічае ў найбуйнейшых кібервучэннях NATO

У вучэннях удзельнічае больш за 4000 экспертаў з больш як 40 краінаў.

У Таліне пад эгідай Цэнтра перадавога вопыту NATO ў кіберабароне (CCDCOE) пачаліся найбуйнейшыя ў свеце вучэнні ў галіне кібербяспекі Locked Shields 2024. Пра гэта ў сераду, 24 красавіка, паведаміла прэс-служба CCDCOE.

Адзначаецца, што ў вучэннях удзельнічае больш за 4000 экспертаў з больш як 40 краінаў, і сярод іх упершыню ёсць прадстаўнікі Украіны.

Задачы заключаюцца ў тым, што групы хуткага рэагавання – каманды «Сініх» – павінны абараніць выдуманую дзяржаву Берылію ад складаных кібератак, спланаваных агрэсарамі з каманды «Чырвоных».

«Імітуючы інтэнсіўныя крызісныя ўмовы, гэтыя каманды выкарыстоўваюць нацыянальныя стратэгіі і цесна супрацоўнічаюць з міжнароднымі хаўруснікамі для выпрацоўкі эфектыўных адказаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя практычных задачаў, удзельнікі Locked Shields праходзяць падрыхтоўку ў юрыдычных, стратэгічных і камунікацыйных тактыках, а таксама каардынацыі на ўсіх узроўнях камандавання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках