«Белавія» павялічыць колькасць рэйсаў у Туркменістан
8- 25.04.2024, 18:42
- 3,108
На тры тыдні.
«Белавія» дадасць яшчэ адзін рэйс у Туркменістан, але ўсяго на тры тыдні. Пра гэта паведамляе прэс-служба авіякампаніі.
З 12 жніўня да 2 верасня «Белавія» будзе выконваць рэйсы ў Туркменістан не толькі па аўторках, але і па панядзелках.
Палёты на новым рэйсе будуць ажыццяўляцца з вылетам з Менска а 19.40 і прылётам у Туркменістан а 01.50. Вылятаць з Туркменістана самалёт будзе а 02.50, а прыбываць у Менск - а 05.10 паводле мясцовага часу.
Квіткі на сайце авіякампаніі ў названыя даты стартуюць ад 1062 рублёў у адзін бок.
Нагадаем, для наведвання Туркменістана беларусам неабходна атрымаць турыстычную візу. Для яе атрымання патрэбнае запрашэнне, такім чынам, без тураператара падарожнік не абыдзецца.