Беларусы Польшчы выйшлі на «Чарнобыльскі шлях»
3- 27.04.2024, 11:04
- 1,986
Акцыі прайшлі ў некалькіх гарадах.
26 красавіка, у дзень памяці пра Чарнобыльскую катастрофу, беларусы Польшчы выйшлі на «Чарнобыльскі шлях».
Акцыі прайшлі ў некалькіх гарадах: Варшаве, Уроцлаве і Беластоку.
Падчас «Чарнобыльскага шляху» ў Варшаве не толькі ўшанавалі памяць ахвяр трагедыі, але і выступілі супраць расейскай ядзернай зброі ў Беларусі.
Таксама 26 красавіка больш за 50 чалавек узялі ўдзел у акцыі каля Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку.
Прысутныя трымалі ўкраінскія і бел-чырвона-белыя сцягі, плакаты «Чарнобыль. Беларусь памятае», «Lukashenka Nuclear maniak!», «Астравец – другі Чарнобыль».