3 траўня 2024, Пятніца, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшы вытворца перадавых чыпаў атрымае ад ЗША $12 млрд

15
Найбуйнейшы вытворца перадавых чыпаў атрымае ад ЗША $12 млрд

Тайваньская кампанія плануе пабудаваць трэці завод у штаце Арызона.

ЗША плануюць вылучыць Taiwan Semiconductor Manufacturing Co. (TSMC) 6,6 млрд даляраў грантаў і да 5 млрд даляраў пазык для будаўніцтва яшчэ аднаго завода ў штаце Арызона. TSMC з'яўляецца ключавым пастаўшчыком чыпаў для такіх кампаній, як Apple Inc. і Nvidia Corp. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва Bloomberg.

TSMC пабудуе трэці завод у Фініксе, дадаўшы яго да двух ужо наяўных у штаце, якія пачнуць вытворчасць у 2025 і 2028 гадах.

Міністарка гандлю ЗША Джына Райманд заявіла, што 2-нанаметровыя чыпы, якія будуць вырабляцца на заводзе, з'яўляюцца крытычнымі для новых тэхналогій, уключаючы штучны інтэлект і вайсковыя патрэбы.

«Упершыню ў гісторыі мы будзем вырабляць самыя сучасныя паўправадніковыя чыпы ў вялікіх маштабах тут, у Злучаных Штатах Амерыкі, дарэчы, з амерыканскімі працаўнікамі. TSMC плануе ўпершыню вырабіць 2-нанаметровыя чыпы на Тайвані ў 2025 годзе», – адзначыла чыноўніца.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках