5 траўня 2024, Нядзеля, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах забаранілі пікет супраць расейскай авіябазы

7
У Баранавічах забаранілі пікет супраць расейскай авіябазы

Улады ў чарговы раз забаранілі пікет супраць размяшчэння расейскай ваеннай базы ў Беларусі.

Грамадская актывістка Анжаліка Камбалава 28 снежня атрымала заказны ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Д. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што ўлада не дае згоды на правядзенне пікету 30 снежня супраць размяшчэння расейскай авіябазы ў Баранавічах. Чыноўнік лічыць, што заяўніца парушыла п. 4 рашэння гарвыканкама ад 16.06.2009г . №1497 «Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы» і не заключыла дамовы з жыллёва-камунальнай гаспадаркай, паліклінікай і міліцыяй, піша ПЦ «Вясна».

- У заяве я напісала, што паколькі ў пікеце возьме ўдзел усяго 1 чалавек, то абавязкі па забеспячэнню грамадскага парадку падчас мерапрыемства, уборцы тэрыторыі пасля пікету бяру на сябе. Таксама я паведаміла, што буду мець медыцынскую аптэчку для аказання першай медыцынскай дапамогі. Але гарвыканкам, магчыма, палічыў такі падыход да справы парушэннем свайго рашэння. Чыноўнікі ад нас патрабуюць, каб мы, замест стваральнай і карыснай працы для людзей займаліся марнаваннем часу, - адзначыла Анжаліка Камбалава.

Нагадаем, што 8 снежня бягучага года з аэрадрома Бесавец з-пад Петразаводска ў Баранавічы перабазавалася авіяцыйнае звяно ў колькасці 4-х знішчальнікаў Су-27П і 2 ваенна-транспартных самалётаў з інжынерна-тэхнічным складам і неабходным абсталяваннем.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках