18 траўня 2024, Субота, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: У Чачэніі рыхтуюцца адхайваць смяротна хворага Кадырава

СМІ: У Чачэніі рыхтуюцца адхайваць смяротна хворага Кадырава
РАМЗАН КАДЫРАЎ

Закупленае абсталяванне для рэанімацыі.

Стан кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава настолькі складаны, што ў Грозным спецыяльна для яго пабудаваны кабінет рэанімацыі. Туды было закуплена вельмі дарагое абсталяванне.

Пра гэта паведаміў расейскі Telegram-канал «ВЧК-ОГПУ», звязаны з расейскімі спецслужбамі.

«Для персанальнай рэанімацыі Рамзана Кадырава ў Чачэніі былі закупленыя сістэма маніторынгу і дэфібрыляцыі, апарат вентыляцыі лёгкіх, прылада для сардэчна-лёгачнай рэанімацыі і шэраг іншага абсталявання. Мы паказалі спіс тэхнікі лекару-рэаніматолагу і вось, як ён пракаментаваў: «Набор для аднаго пацыента, які пакутуе ад цяжкага захворвання, для надання яму тэрміновай дапамогі на месцы, маніторынгу жыццёва важных функцый, а таксама для магчымасці яго перавозкі на самалёце ці аўтамабілем заінкубаваным» - расказаў рэсурс.

Адзначана, што ў Чачэніі ў Кадырава з'явілася свая асабістая «рэанімацыя сусветнага ўзроўню». Дзякуючы гэтаму яго не трэба будзе весці ў маскоўскую Цэнтральную клінічную лякарню (ЦКЛ) у выпадку абвастрэння, як увосень 2023 года. Цяпер да Кадырава будуць вазіць лекараў з ЦКЛ.

Нагадаем, што, паводле інфармацыі СМІ, Кадыраў пакутуе на панкрэанекроз. Гэта вельмі цяжкае захворванне, падчас якога падстраўнікавая залоза літаральна пераварвае сама сябе, парушаючы працу ўсіх органаў. Паводле статыстыкі, смяротнасць пры такім захворванні дасягае 80%.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках