29 красавiка 2024, панядзелак, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крызіс даверу

Чаканае далейшае падвышэнне цэнаў на газ для Беларусі не дазволіць краіне атрымаць патэнцыйныя выгоды з крызісу даверу інвестараў іншым рынкам, якія развіваюцца, выкліканага праблемамі ў сусветным фінансавым сектары. Такую ацэнку выказаў у каментары ПРАЙМ-ТАСС дырэктар дэпартамента рэйтынгаў фінансавых інстытутаў рэйтынгавага агенцтва «Эксперт РА» Павел Саміеў.

«Суверэнныя рызыкі Беларусі ацэньваюцца цяпер як сярэднія, не вельмі высокія. Але тут наклаліся дзве рэчы. Калі б цяпер не было чаканага чарговага падвышэння цэнаў на газ для Беларусі, а толькі быў бы гэты фінансавы крызіс, тады сітуацыя была б патэнцыйна выгоднай», – сказаў П.Саміеў.

«Беларускія банкі і дзяржаўная сістэма не завязаныя на гэтыя рызыкі, сусветны фінансавы крызіс на банкаўскую сістэму Беларусі не паўплываў. Гэта значыць беларускі рынак можа разглядацца інвестарамі як ціхая гавань, куды можна адправіць сродкі», – растлумачыў эксперт.

Аднак гэты фактар працуе толькі ў тым выпадку, калі іншыя фактары не змяняюцца.

«Калі ж зноў будуць падвышаныя цэны на газ, уся эканамічная сістэма пацерпіць, адбудзецца рэзкае павелічэнне выдаткаў, субсідаванне вытворчай дзейнасці вычарпаецца. Адпаведна падвысіцца кошт запазычанняў для краіны, таму што інвестары бачаць, што рызыка выканання бюджэтных абавязальніцтваў павялічваецца», – працягнуў эксперт.

Таму магчымыя плюсы, якія Беларусь магла б атрымаць з гэтага крызісу, губляюцца, рэзюмаваў П.Саміеў.

Кажучы пра прычыны, якія дазволілі банкаўскай сістэме Беларусі застацца ўбаку ад крызіснай сітуацыі ў сусветных фінансах, эксперт адзначыў высокую долю дзяржавы ў банкаўскай сістэме, адсутнасць шырокамаштабных знешніх запазычанняў.

Паводле яго ацэнкі, як раз падвышэнне кошту энергетычнага імпарту будзе сур'ёзнай макраэканамічнай рызыкай для банкаўскай сістэмы Беларусі. «Рост цэнаў на газ апасродкавана можа выклікаць рэзкае павелічэнне выдаткаў беларускіх прадпрыемстваў і прывесці да паніжэння канкурэнтаздольнасці, што, безумоўна, адаб'ецца на банках», – адзначыў П.Саміеў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках