banner1 banner1 banner1

1.10.2007

Беларускі рубель падае важная навіна

12:04, — Эканоміка

Афіцыйны абменны курс беларускага рубля да даляра ЗША за студзень–верасень 2007 года знізіўся на 0,4% і на 1 кастрычніка склаў Br 2149 за 1 даляр, паведамілі БелТА ў Нацыянальным банку. За мінулы месяц ён скараціўся на 0,09%.

Курс беларускага рубля да расейскага за гэты перыяд скараціўся на 6,2% і на 1 кастрычніка склаў Br 86,13 за 1 расейскі рубель. Пры гэтым за верасень расейскі рубель да беларускага ўмацаваўся на 2,8%.

Афіцыйны абменны курс беларускага рубля да еўра за дзевяць папярэдніх месяцаў скараціўся на 8% і на 1 кастрычніка быў роўны Br 3044,27 за 1 еўра. У тым ліку за верасень ён знізіўся на 3,8%.

Як адзначылі ў Нацбанку, істотнае ўздзеянне на фактычную дынаміку афіцыйных курсаў беларускага рубля да замежных валют у студзені–верасні аказалі знешнеэканамічныя фактары, а таксама дынаміка курсаў вядучых валют на сусветных рынках.

Паводле асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у 2007 годзе, зыходзячы з сітуацыі на валютным рынку і стана знешняга гандлю, курс беларускага рубля да даляра ЗША будзе знаходзіцца ў калідоры значэнняў плюс/мінус 2,5%. У выніку афіцыйны абменны курс да даляра ЗША можа скласціся ў дыяпазоне Br 2090-2200 за 1 даляр ЗША. Пры гэтым з улікам прагназаваных узаемных змяненняў курсаў расейскага рубля і даляра ЗША калідор ваганняў намінальнага абменнага курсу да расейскага рубля ў гэтым годзе павінен складаць плюс/мінус 4%.

Як паведамлялася, Нацбанк адмовіўся ад правядзення ў 2008 годзе палітыкі прывязкі афіцыйнага курсу беларускага рубля да расейскага рубля. У галоўнай банкаўскай установе лічаць, што адначасовае выкарыстанне ў якасці прамежкавых мэтавых паказчыкаў курсу беларускага рубля да расейскага рубля і даляру ЗША ўскладняе правядзенне аператыўнай курсавой палітыкі.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Краіна пад канвоем

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: