banner1 banner1 banner1

1.10.2007

Еўрапейскі рух – за Беларусь важная навіна

14:38, — Палітыка

Еўрапейскі рух – за Беларусь

Міжнародны Еўрапейскі рух вітае ініцыятыву беларускіх дэмакратычных сілаў па правядзенні 14 кастрычніка ў Менску Еўрапейскага Марша. «Марш стане праяўленнем волі грамадзян Беларусі наладзіць больш цесныя стасункі паміж Беларуссю і ЕЗ. Еўрапейскі рух запросіць сваіх сяброў прыехаць у гэты дзень у Менск», – гаворыцца ў заяве Руху.

«Мы адзначаем жаданне беларускіх улад палепшыць стасункі з ЕЗ. У той самы час мы занепакоеныя рэпрэсіямі супраць беларускіх грамадзян, якія бяруць удзел у падрыхтоўцы Еўрапейскага Марша. Нам вядомыя факты арыштаў людзей, якія выкарыстоўвалі сімволіку ЕЗ. Гэтыя факты выклікаюць трывогу, і сябры нашага Руху паінфармуюць пра іх кіраўніцтва ЕЗ і ўрады дзяржаў ЕЗ», – адзначае Еўрапейскі рух.

Еўрапейскі рух падтрымлівае еўрапейскія памкненні беларусаў. «Мы гатовыя падтрымліваць усе дзеянні, накіраваныя на тое, каб дапамагчы Беларусі прыняць дэмакратычныя еўрапейскія каштоўнасці і дасягнуць асабістай і эканамічнай свабоды і росквіту», – гаворыцца ў заяве.

Еўрапейскі рух з'яўляецца міжнароднай арганізацыяй. Яго мэта – спрыяць станаўленню аб'яднанай Еўропы, заснаванай на захаванні правоў чалавека, прынцыпах міру, дэмакратыі, свабоды і грамадзянскай салідарнасці. У рух уваходзяць нацыянальныя рады 41 дзяржавы і 21 асацыяваных арганізацый. Створаны больш як паўстагоддзя таму, Еўрапейскі рух сыграў вырашальную ролю ў будаўніцтве новай Еўропы.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Краіна пад канвоем

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: