banner1 banner1 banner1

1.10.2007

Украінцы прагаласавалі за эўрапейскую пэрспэктыву 2

15:35, — Палітыка

Паводле папярэдніх дадзеных, на парлямэнцкіх выбарах ва Ўкраіне перамагае блёк Юліі Цімашэнкі. "Добра, што Ўкраіна пайшла на датэрміновыя выбары. Зараз стаў зразумела вэктар, які абірае Ўкраіна, - пракаментаваў папярэднія вынікі парламенцкіх выбараў ва Украіне лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка. - Зразумела, што пераважную большасьць галасоў украіны аддалі за эўрапейскую пэрспэктыву для сваёй краіны. Блёк Юліі Цімашэнкі і блёк "Наша Ўкраіна - Народная самаабарона" будуць мець усе магчымасьці для правядзеньня эўрапейскіх рэформаў на Ўкраіне. І я шчыра жадаю ім посьпеху".

На думку лідэра руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, гэта сьведчыць пра дэмакратычныя і праэўрапейскія настроі ва Ўкраіне.

“І для Беларусі, безумоўна, гэта таксама важна, бо для нас эўрапейская арыентацыя, эўрапейскія каштоўнасьці многа значаць. І гэтая перамога, безумоўна, падтрымлівае беларускія дэмакратычныя сілы ў іх імкненьні да эўрапейскай цывілізацыі”.

Адзін зь лідэраў стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Павал Севярынец у інтэрв’ю “Радыё Свабода” заявіў, што вельмі ўсьцешаны тым, што ўкраінскі народ ужо трэці раз падтрымлівае дэмакратыю і ідэі, выказаныя на Майдане.

“Мне яны асабліва блізкія таму, што і Юлія Цімашэнка, і Віктар Юшчанка грунтуюцца на хрысьціянскіх, дэмакратычных каштоўнасьцях. У Юліі моцным завяршальным акцэнтам у кампаніі была ўвогуле малітва за Ўкраіну.

Я мару пра той час, калі беларускія дэмакратычныя сілы будуць здольныя да вось такіх моцных кампаніяў, як Майдан, як малітва за Беларусь. Мне здаецца, што прыход да ўлады Юліі Цімашэнкі ў якасьці прэм'ер-міністра — гэта безумоўнае дабро для дэмакратыі, для нацыянальнага і духоўнага абуджэньня ў Беларусі”, — лічыць Павал Севярынец.

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Краіна пад канвоем

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: