banner1 banner1 banner1

1.10.2007

ЦВК апрацаваў 77% пратаколаў: Партыя рэгіёнаў выйшла на першае месца

16:12, — У свеце

Па падліку Цэнтральнай выбарчай камісіяй Украіны 77,45% пратаколаў у Вярхоўную Раду праходзяць 6 палітсілаў: ПР - 32,21%, БЮТ - 32,1%, НУ-НС - 15,08%, КПУ - 5,2%, Блок Літвіна - 4,05%, СПУ - 3,09%.

Паводле папярэдніх дадзеных, БЮТ лідзіруе ў Вінніцкай вобласці – 48,3%, Валынскай – 58,2%, Жытомірскай – 35,82%, Івана–Франкоўскай – 50,46%, Кіеўскай – 53,75%, Кіраваградскай – 37,09%, Львоўскай – 50,49%, Палтаўскай – 38,11%, Ровенскай – 49,26%, Сумскай – 41,86%, Цярнопальскай – 51,46%, Хмяльніцкай – 48,02%, Чаркаскай – 47,13%, Чарнавіцкай – 45,87%, Чарнігаўскай – 41,96% і Кіеве – 47,76%.

Партыя рэгіёнаў лідзіруе ў Крыму, дзе яе падтрымалі 61,64% выбаршчыкаў, Днепрапятроўскай вобласці – 48,88%, Данецкай – 72,55%, Запарожскай – 57,48%, Луганскай – 73,46%, Мікалаеўскай – 52,03%, Адэскай – 51,1%, Харкаўскай – 50,66%, Херсонскай – 44,74% і ў Севастопалі – 64,13%.

Блок Наша Украіна – Народная самаабарона лідыруе ў Закарпацкай вобласці, дзе яго падтрымалі 30,89% выбаршчыкаў.

Папярэдняя яўка: на выбарах прагаласавалі 62,51% выбаршчыкаў.

Нагадаем, сёння ЦВК паведаміў, што папярэднія вынікі галасавання на пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду 30 верасня стануць вядомыя да канца панядзелка, 1 кастрычніка, паведамляе Корреспондент.net.

Грамадзяне прагаласавалі ў 225 выбарчых акругах, у якіх былі створаныя 34 036 выбарчых участкаў. У выніку выбараў у Раду пройдуць тыя партыі і блокі, якія атрымаюць не менш як 3% галасоў выбаршчыкаў.

Паводле дадзеных прэс-службы ЦВК, удакладненая колькасць выбаршчыкаў (пасля перадачы спісаў выбаршчыкаў ад працоўных груп уліку выбаршчыкаў акруговым выбарчым камісіям) складае 37 млн 514 тысяч грамадзян.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Краіна пад канвоем

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: