Архіўныя матэрыялы
Навіны па даце
Навіны за 17.10.2007
-
18:17 Чавес адправіў у Беларусь суддзяў – «для абмену досведам»
Упершыню дэлегацыя Вярхоўнага суду Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла наведае Беларусь. Як адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам БелТА Часовы Павераны ў справах Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дзіас Нуньес, дэлегацыю ўзначаліць суддзя Эміра Гарсіа Росас. Візіт адбудзецца 20-25 кастрычніка па запрашэнні Вышэйшага гаспадарчага суду Беларусі.
-
17:46
Замминистра экономики: «Резкого скачка цен на основные товары не будет»
6
В Беларуси не произойдет скачка цен на важнейшие продовольственные товары. Об этом сообщил сегодня на семинаре в Минске заместитель министра экономики Владимир Адашкевич. "В Беларуси не будет резкого роста цен на важнейшие потребительские товары. Эти цены контролируются государством, поэтому скачков не будет, - подчеркнул Владимир Адашкевич. - В том числе это касается молока и молочной продукции".
-
17:40 «Голас Амерыкі»: На плошчах Менска гучаць заклікі да свабоды
14 кастрычніка ў Менску прайшла акцыя пратэсту супраць аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Па дадзеных беларускіх і расейскіх незалежных вэб-сайтаў, ад 7 да 10 тысяч дэманстрантаў узялі ўдзел у нядзелю ў Еўрапейскім Маршы ў цэнтры беларускай сталіцы, паведамляе Расейская служба радыёстанцыі «Голас Амерыкі».
-
17:34 Юлия Тимошенко презентовала коалиционное соглашение
Блок Юлии Тимошенко и блок Наша Украина - Народная самооборона обнародовали соглашение о создании парламентской коалиции в Верховной Раде шестого созыва. "Соглашение подписано, каждый лист подписан двумя политическими силами", - отметила на пресс-конференции Юлия Тимошенко.
-
17:24
Пра цану на расейскі газ даведаемся ў снежні
Цана расейскага газу для Беларусі на 2008 год будзе ўсталяваная ў снежні гэтага года, паведаміў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Расейскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў Менску.
-
17:13 Еўрапейскі Марш вачамі беларускіх блогераў фота
Еўрапейскі Марш, які адбыўся ў Менску 14 кастрычніка, актыўна абмяркоўваўся беларускімі блогерамі. Шмат з іх не сталі сядзець у гэты дзень за кампутарамі, а выйшлі на праспект Незалежнасці з фотаапаратамі.
-
16:02 Расея адмовілася будаваць газаправод па тэрыторыі Беларусі
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў лічыць, што будаўніцтва другой ніткі газаправода Ямал–Еўропа па тэрыторыі Беларусі адкладзенае на нявызначаны тэрмін з прычыны праблем з уласнасцю на тэрыторыі Польшчы.
-
15:08 «Франс Прэс»: Беларусы выйшлі на Марш, патрабуючы сяброўства ў ЕЗ
Тысячы дэманстрантаў выйшлі 14 кастрычніка на вуліцы Менска ў суправаджэнні вялікай колькасці міліцыі з патрабаваннямі большай палітычнай свабоды і ўступлення Беларусі ў Еўрапейскі Звяз, паведамляе агенцтва «Франс Прэс».
-
14:57 У Дзень салідарнасці -- разам фота 6
16 кастрычніка, у Дзень беларускай салідарнасці, перад касцёлам святога Язэпа ў Менску прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Людзі, якія прыйшлі на акцыю, трымалі ў руках партрэты арыштаваных напярэдадні Еўрапейскага Марша моладзевых лідэраў Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча і Паўла Кур’яновіча. Прыкметна вылучаўся вялікі партрэт палітвязня, лідэра «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча, які адбывае тэрмін у шклоўскай калоніі за «дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі».
-
14:51 Францыя настойвае на дэмакратызацыі Беларусі
Міністэрства замежных спраў Францыі чарговым разам нагадала беларускім уладам пра неабходнасць захавання такіх еўрапейскіх каштоўнасцяў, як свабода, правы чалавека і прававая дзяржава.
-
14:49 «Газпром» скупляе беларускія заводы 6
Расейскі газавы манапаліст пагадзіўся стварыць у Беларусі сумеснае прадпрыемства па выпуску мінеральных угнаенняў. У стварэнні сумеснага праекту ўдзельнічаюць беларускае прадпрыемства "Гародняазот" і расейская кампанія "Газ-Ойл" (даччыная структура "Газпрома").
-
14:49 Выключыць святло і зацягнуць паясы! 7
Для дасягнення тэмпаў скарачэння энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукту (ВУП), закладзеных у Канцэпцыі энергетычнай бяспекі краіны, эканоміць энергарэсурсы павінна "не толькі энергетыка, а ўсе, ад спажыўца-чалавека да прамысловага прадпрыемства".
-
14:29
Российские СМИ: У белорусского правителя кризис жанра
3
Александр Лукашенко собрал в Минске российских журналистов и обрушился с обвинениями в адрес Москвы, пишет газета «Комсомольская правда».
-
14:22 Януш Анышкевіч: «Беларусы змагаюцца за годнае месца ў Эўропе»
Не ўпускаючы на сваю тэрыторыю асобу, якая карыстаецца дыпляматычным пашпартам, Беларусь парушыла міжнароднае пагадненьне, - лічыць віцэ-старшыня Эўрапарлямэнту Януш Анышкевіч. У нядзелю па дарозе ў Менск, куды ён накіроўваўся дзеля ўдзелу ў Эўрапейскім Маршы, на польска – беларускай мяжы беларускія памежнікі высадзілі яго з цягніка. Маўляў, яны ня супраць уезду палітыка на тэрыторыю Беларусі, але атрымалі загад “зьверху”.
-
13:42 Путинская манера
Вчера Владимир Путин нанес визит Махмуду Ахмадинеджаду. До него последним российским лидером, посетившим Тегеран, был Иосиф Сталин - в 1943 году, пишет издание "The Wall Street Journal".
-
13:32
З беларускімі ўладамі ніхто не хоча супрацоўнічаць
Кыргызстан адмаўляецца ад намеру будаваць завод па зборцы беларускіх трактароў. Рашэнне аб будаўніцтве ў Кыргызстане завода па зборцы трактароў з Беларусі адкладзенае на нявызначаны тэрмін, паведаміў амбасадар Беларусі ў КР Валеры Брылёў.
-
13:09
Стыхійны пратэст кіроўцаў на мяжы
Кіроўцы велікагрузных аўтамабіляў заблакавалі дарогу, якая вядзе да польска-беларускаму памежнага пераходу "Баброўнікі – Берастовіца".
-
13:05
Апазыцыянэр трымаў галадоўку ў турме 12 дзён
Старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін выйшаў на волю ў аўторак позна ўвечары. Увесь тыдзень, што апазыцыянэр знаходзіўся ў спэцпрыёмніку Кастрычніцкага РАУС Гарадні, ён трымаў галадоўку, пратэстуючы супраць незаконнага арышту.
-
12:43
Рада Еўропы прытрымліваецца 12 прапаноў Еўразвяза ў развіцці стасункаў з Беларуссю
3
Рада Еўропы падзяляе пазіцыю Еўрапейскага Звязу па выкананні Беларуссю 12 умоў, неабходных для развіцця двухбаковых стасункаў, заявіў журналістам у Менску дакладчык ПАРЕ па сітуацыі ў Беларусі, намеснік старшыні Асамблеі Андрэа Рыгоні. "Мэтай нашага візіту з'яўляецца вывучэнне таго, як выконваецца праграма па выкананні 12 пунктаў Еўрапейскага Звязу. У гэтым сэнсе мы выказалі сваё меркаванне, меркаванне Рады Еўропы", – адзначыў А.Рыгоні.
-
11:44
Для «палаткі» 10 гадоў – не тэрмін?
"Мы хацелі б даведацца, ці зрабіла Беларусь крокі да збліжэння з Радай Еўропы", – заявіў дакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Андрэа Рыгоні на сустрэчы з старшынёй «палаты прадстаўнікоў» Нацыянальнага сходу Беларусі Вадзімам Паповым 17 кастрычніка ў Менску.
-
11:42
Наменклатура пайшла па этапе
1
Суд Лепельскага раёна Віцебскай вобласці прысудзіў да працяглых тэрмінаў пазбаўлення свабоды былога дырэктара УП "Докшыцкае прадпрыемства меліярацыйных сістэм" Міхаіла Шылава і яго намесніка па камерцыйных пытаннях Фёдара Мальчыка, паведамілі "Інтэрфаксу" ў сераду ў генеральнай пракуратуры Беларусі.
-
11:39 Любамір Рэгак: «Камэнтары беларускіх афіцыйных мэдыяў мяне не зьдзівілі»
Часовы павераны ў справах Славаччыны ў Беларусі Любамір Рэгак падзяліўся з «Радыё Свабода» назіраньнямі за Эўрапейскім Маршам. Славаччына выконвае функцыі мясцовага прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі.
-
11:36
ААН: Беларусь – інвэстыцыйна непрывабная краіна
Новая справаздача Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў сьведчыць: інвэстыцыі ў пераходныя эканомікі краінаў Паўднёва-Ўсходняй Эўропы і СНД у 2006 годзе дасягнулі самага высокага ўзроўню. Паводле экспэртаў ААН, замежныя інвэстары ўклалі ў рэгіён 70 мільярдаў даляраў, ільвіную долю якіх атрымала Расея – 29 мільярдаў. Беларусь на гэтым фоне выглядае больш чым сьціпла – крыху болей за 300 мільёнаў даляраў.
-
11:23
Кожнаму прадпрыемству – па алкаголіку
Змяненні і дадаткі ў закон "Аб занятасці насельніцтва", датычныя працаўладкавання нядбайных бацькоў ухваленыя «саветам рэспублікі» «нацыянальнага сходу» Беларусі на пасяджэнні ў сераду.
-
10:49 «Плошчу» Хашчавацкага ўбачаць нават у Паўднёвай Карэі
Фільм Юрыя Хашчавацкага «Плошча» пакажуць па адным з тэлеканалаў у Паўднёвай Карэі. Кінастужка распавядае пра падзеі ў Менску ў сакавіку 2006 года, калі 40 тысяч беларусаў выйшлі пратэставаць на вуліцы супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
-
10:44
Барысаў выйшаў (Фота)
фота
1
16 кастрычніка, у Дзень беларускай салідарнасці, барысаўскія актывісты апазіцыі сабраліся а 20 гадзіне ля помніка князю Барысу і запалілі свечкі ў памяць аб зніклых у Беларусі палітыках і ў знак салідарнасці з палітвязнямі.
-
10:30 Тадэвуш Кандрусевіч: «Выплыві на глыбіню»
У выдавецтве «Истина и Жизнь» выйшла ў свет другая кніга кіраўніка беларускіх каталікоў, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якая называецца «Выплыві на глыбіню» («Отплыви на глубину»).
-
10:24
Леанід Заіка: «Ніякія скідкі на газ Расея даваць не будзе»
За адмову ад газаправода «Nord Stream» прэзідэнт Лукашэнка прапанаваў Расеі бясплатны транзіт газу па тэрыторыі Беларусі цягам 5 гадоў. Беларускія аналітыкі лічаць дадзены варыянт развіцця падзей малаверагодным.
-
10:15
Рада бяспекі ААН абрала пяць новых непастаянных сябраў
У аўторак Рада бяспекі ААН абрала пяцёрку дзяржаў, якія з 1 студзеня 2008 года на два гады стануць непастаяннымі сябрамі арганізацыі.
-
10:07
ЧП на проспекте Независимости
В результате падения строительной люльки в Минске на пр. Независимости в районе домов номер 58-60 пострадали двое рабочих, сообщили "Интерфаксу" в среду на Станции скорой медицинской помощи.
-
10:06
Беларусі давялося пагадзіцца на высокую цану
Беларусь пагадзілася купляць электраэнергію ва Украіны па больш высокім цэнам. Учора міністр энергетыкі рэспублікі Аляксандр Азярэц паведаміў, што ў 2008 годзе Беларусь плануе імпартаваць з Украіны 2 млрд кВт•ч электраэнергіі па цане звыш як $0,05/кВт•ч. Эксперты лічаць, што Мінпалэнерга, якое дагэтуль заяўляла пра адсутнасць свабодных аб'ёмаў электраэнергіі, знойдзе іх за кошт загрузкі цеплавых электрастанцый.