banner1 banner1 banner1

1.11.2007

Амбасадар Расеі не ўпэўнены, што Лукашэнку дадуць крэдыт сёлета

12:38, — Палітыка

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў не ўпэўнены, што пытанне аб выдзяленні Беларусі стабілізацыйнага крэдыту атрымаецца вырашыць сёлета. "Ці атрымаецца яго вырашыць праз Думу? Дума, вы ведаеце, засядае апошні месяц", – заявіў амбасадар на прэс-канферэнцыі ў Менску. Пры гэтым ён парэкамендаваў міністэрству фінансаў Беларусі больш актыўна займацца вырашэннем гэтага пытання.

А.Сурыкаў таксама прызнаў, што фармальныя падставы для вылучэння крэдыту ёсць, бо Беларусь перагледзела ў кастрычніку свой бюджэт, і ён з прафіцытнага стаў дэфіцытным. Амбасадар таксама акцэнтаваў увагу, што стабілізацыйны крэдыт выдаецца выключна на стабілізацыю эканомікі пры наяўнасці шэрагу ўмоў, сярод якіх дэфіцыт бюджэту. Крэдыт на гандлёва-эканамічныя стасункі ці на закуп газу можа быць выдадзены на ўмовах камерцыйнага крэдыту расейскімі банкамі, паведамляе «Інтэрфакс».

Беларусь недастаткова мэтанакіраваная ў пытанні здабычы нафты ў Расеі

Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў лічыць, што Беларусь недастаткова мэтанакіравана вырашае пытанне магчымасці здабычы нафты ў Расеі.

"Беларускі бок мабыць недастаткова мэтанакіравана хоча гэтае пытанне разглядаць", – зазначыў расейскі дыпламат. Пры гэтым ён нагадаў, што здабычай нафты ў Расеі займаецца шмат замежных кампаній.

Расея зніжае залежнасць ад транзіцёраў

Выхад Расеі з пагаднення, падпісанага ў рамках СНД аб узгодненай палітыцы ў галіне транзіту нафты і нафтапрадуктаў, дазволіць знізіць залежнасць ад краін-транзіцёраў, заявіў Аляксандр Сурыкаў.

Адказваючы на пытанне пра прычыны выхаду Расеі з дадзенага пагаднення амбасадар сказаў: "Гэта меншая залежнасць расейскага бізнэсу ад эканамічных і палітычных рашэнняў краін-транзіцёраў".

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11301)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6591)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5118)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4798)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4232)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4139)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4092)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4005)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3748)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3268)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: