26 красавiка 2024, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікаў Хэлоўіна саджаюць на суткі. Яны абвяшчаюць галадоўку (Фота)

7

Удзельніках святкаваньня Хэлоўіна ў Менску караюць арыштамі. Першай асудзілі Тацяну Лашкарову. Судзьдзя Савецкага раёну сталіцы Людміла Савасьцян прысудзіла дзяўчыне 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Тацяна заявіла, што пратакол затрыманьня не адпавядаў рэчаіснасьці. Маладых людзей абвінавацілі ў дробным хуліганстве — выгляд затрыманых нібыта “абражаў грамадзкую мараль”.

Адвакат затрыманай Сьвятлана Гарбаток зазначыла, што паказаньні пратаколаў не пацьвярджаюцца паказаньнямі сьведкаў: ні супрацоўнікаў ЦУМу, якія бачылі затрыманьне, ні сябрамі затрыманых, ні нават паказаньнямі міліцыянтаў, што праводзілі затрыманьне, паведаміла “Наша Ніва”.

Тацяна Лашкарова таксама заявіла, што падасьць скаргу ў пракуратуру.

Судзьдзя Аксана Ралява асудзіла Андрэя Кіма да 7 сутак арышту. Андрэй Кім заявіў, што абвяшчае галадоўку. Таксама ён зазначыў, што будзе пісаць скаргу на судзьдзі, паколькі лічыць яе дзеяньні незаконнымі.

Юрась Шалін атрымаў 7 сутак арышту.

Андрэй Кім

Тацяна Лажкарова

Валянцін Сакалоўскі

Юры Шалін

Фота "Радыё Свабода"

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках