Перастрэлка на плошчы Бангалор у Менску
9
15:28, — Крымінал
Мужчына адкрыў страляніну ў пункце пракату коней, паведамляе СТВ.
Малады чалавек спрабаваў засядлаць поні, аднак інструктар адмовіў нецвярозаму наезніку. У адказ 27-гадовы хлопец дастаў аўтамат і стрэліў у паветра. Уціхамірылі хулігана супрацоўнікі правапарадку.





