13 снежня 2025, Субота, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінцук Вячорка: «Лукашэнка ня можа абараніць незалежнасьць»

6

Учора адбылася акцыя пратэсту, прымеркаваная да візыту ў Менск прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, супраць пагрозаў незалежнасьці Беларусі. Супраць мірнай акцыі былі кінутыя сілы міліцыі і спэцназу. Міліцыянтамі кіраваў намесьнік кіраўніка міліцыі грамадзкай бясьпекі падпалкоўнік Найдзенка. Заўважыўшы сярод удзельнікаў акцыі Вінцука Вячорку, ён даў загад яго затрымаць, але намесьнік старшыні Партыі БНФ быў адбіты іншымі дэманстрантамі.

Паводле Вінцука Вячоркі, пазыцыя БНФ наконт прыезду Пуціна абазначаная.

”Нашай незалежнасьці пагражае вельмі рэальная небясьпека - ня гэтулькі фармальна-юрыдычная, колькі эканамічная агрэсія. Лукашэнка (які сам і давёў краіну да гэтага) ня можа абараніць незалежнасьць, нават каб ён гэтага і захацеў. Зьвязаны чалавек ня можа адбіцца ад ворага. Так і беларускі народ: ён можа адстаяць сваю краіну пры ўмове, што зь ягоных рук спадуць путы, а з роту будзе зьнятая павязка - гэта значыць калі ён будзе мець правы й свабоды, калі з турмаў выйдуць палітычныя вязьні, калі свабодныя выбары дазволяць нам выбіраць уладу сваім одумам.

Гэтая акцыя была анансаваная на Зьезьдзе Партыі БНФ Віктарам Івашкевічам, якога ўчора пасадзілі на паўмесяца ў турму. Часу рыхтавацца не было. Тым ня менш яе пабачылі сотні людзей. На гэты раз улада ўстрымалася ад прамога разгону, але міліцыянты зьбівалі ўдзельнікаў, жорстка зьбіты маладзёвы актывіст Зьміцер Хведарук. Гэтая жорсткасьць паказальная, бо людзі выступалі за Незалежнасьць Беларусі, каштоўнасьць, якая быццам бы не аспрэчваецца сёньняшняй уладай.

Пагроза эканамічнай, а ўсьлед за ёй палітычнай незалежнасьці Беларусі будзе ўзрастаць, і мы будзем рыхтаваць вялікія, добра арганізаваныя акцыі ў абарону нашай Незалежнасьці, у першую чаргу 25 Сакавіка”,-сказаў Вінцук Вячорка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках