9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША заклапочаныя супрацоўніцтвам некаторых краін з Іранам

2

Іран актыўна супрацоўнічае ў эканамічнай сферы з замежнымі партнёрамі, нягледзячы на санкцыі ЗША, паведамляе агенцтва Рэйтэр са спасылкай на даклад кантрольна-фінансавага ўпраўлення ЗША.

У дакладзе аналітыкі ўпраўлення ставяць пад сумнеў эфектыўнасць эканамічных санкцый, уведзеных Вашынгтонам супраць Ірана дзеля процідзеяння развіццю іранскай ваеннай ядзернай праграмы.

У прыватнасці, паводле дадзеных справаздачы, з 2003 года Іран склаў з замежнымі кампаніямі кантракты на распрацоўку сваіх радовішчаў карысных выкапняў, у тым ліку вуглевадародаў, на больш як 20 мільярдаў даляраў.

Таксама ў справаздачы гаворыцца, што накладанне строгіх санкцый на дзяржаўныя банкі Ірана не будуць мець эфекту, калі гэтыя банкі звернуцца да іншых фінансавых інстытутаў або будуць укладваць актывы не ў даляры, а ў іншую валюту.

Галоўнае кантрольна-фінансавае ўпраўленне ЗША заклікае Раду нацыянальнай бяспекі краіны правесці дбайную ацэнку санкцый, уведзеных супраць Ірана, і накіраваць атрыманыя дадзеныя на разгляд кангрэса ЗША.

"Без поўнай ацэнкі ўздзеяння санкцый і яе наступнага рэгулярнага перагляду, кангрэс і адміністрацыя будуць і далей выпрабоўваць недахоп важнай інфармацыі, датычнай распрацоўкі эфектыўнай стратэгіі для ўплыву на паводзіны Ірана", – гаворыцца ў справаздачы.

Адміністрацыя Джорджа Буша працуе з іншымі ўрадамі краін "шасцёркі" пасярэднікаў па ядзернай праблеме Ірана над арганізацыяй сустрэчы на ўзроўні кіраўнікоў МЗС, паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Шон Маккормак.

Раней са спасылкай на двух неназваных дыпламатаў у Вашынгтоне агенцтва Рэйтэр паведаміла, што сустрэча міністраў замежных спраў шасці краін (ЗША, Расеі, Вялікабрытаніі, Францыі і Кітая, а таксама Нямеччыны) па Іране пройдзе ў Берліне на наступным тыдні.

Адмовіўшыся да афіцыйнага абвяшчэння аб сустрэчы паведаміць якія-небудзь падрабязнасці абмеркавання, якое мае адбыцца на ёй, Маккормак сказаў толькі, што міністры, як чакаюць, разгледзяць праект новай рэзалюцыі Рады Бяспекі (РБ) ААН пра санкцыі супраць Ірана.

Удзельнікамі "шасцёркі" па Іране з'яўляюцца пяць нязменных сябраў РБ ААН – ЗША, Расея, Вялікабрытанія, Францыя і Кітай, а таксама Нямеччына.

Сумесныя намаганні "шасцёркі" прывялі да прыняцця ўжо двух жорсткіх рэзалюцый РБ ААН па ядзернай праграме Ірана, і цяпер ЗША пры падтрымцы Вялікабрытаніі, Францыі і Нямеччыны спрабуюць атрымаць згоду Расеі і Кітая на трэцюю такую рэзалюцыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках