Архіўныя матэрыялы
Навіны па даце
Навіны за 2.10.2008
-
19:54 Прэс-канферэнцыя лідэраў апазіцыі 9
3 кастрычніка, у 11.00 ва Управе БНФ пройдзе прэс-канферэнцыя з удзелам лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава, лідэра Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага, намесніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча, лідэра «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча. Тэма прэс-канферэнцыі «Выбарчая кампанія» скончылася. Што далей?» .
-
19:35 Директор Купаловского театра Николай Кириченко: «Сложная ситуация существует. И я беру на себя львиную долю вины» 7
Директор Национального драматического театра имени Янки Купалы Николай Кириченко рассказал в интервью пресс-центру Хартии’97 свою версию конфликта, возникшего в театре.
-
18:09 Заява БСДП (Грамада): «Улада завысіла агульны працэнт яўкі выбаршчыкаў на ўчасткі» 2
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) прыняла заяву наконт “парламенцкіх выбараў” у Беларусі. У заяве адзначаюцца парушэньні, з якімі сутыкнуліся актывісты партыі падчас “выбараў”.
-
17:56 Генеральным дырэктарам менскага «Дынама» стаў Аляксандр Белы
Менскае «Дынама» змяніла генеральнага дырэктара. Замест Уладзіміра Ганчарова на гэтую пасаду прызначаны Аляксандр Белы. Аб гэтым паведаміў афіцыйны сайт КХЛ.
-
17:52 У клініцы ў Бараўлянах тры тыдні няма лекаў для хворых на рак? 9
Хворыя паведамляюць, што ў Рэспубліканскім НДІ анкалогіі ў пасёлку Бараўляны пад Менскам ужо на працягу трох тыдняў няма цытагену — лекаў для хворых на рак.
-
17:39 Адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй – больш за 9,5 мільярдаў даляраў
Сальда ў гандлі Беларусі з Расеяй склалася адмоўнае ў памеры 9 млрд. 606,4 млн. даляраў. За гэты жа перыяд мінулага года — мінус 4 млрд. 763,9 млн. даляраў.
-
17:26 Мілінкевіч абмяркоўваў з старшынёй Еўрапарламента перспектывы дыялогу беларускіх уладаў і ЕЗ 17
Падчас візіта ў Варшаву лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся са старшынёй Еўрапарламенту Гансам-Гертам Пётэрынгам.
-
16:47 Старые басни о главном 3
Несколько лет тому назад на Рижском рынке я увлеченно наблюдал за занимательной сценой. Около прилавка с фруктами стоял не вполне трезвый гражданин, молча и сосредоточенно пытавшийся уцепить с прилавка виноградную гроздь.
-
16:44 Прадпрымальнікі пагражаюць новымі акцыямі пратэсту: 120 тысяч ІП з новага года спыняюць дзейнасць 39
Калі да 10 снежня ў Беларусі не будзе прыняты закон аб малым і сярэднім бізнэсе, індывідуальныя прадпрымальнікі пагражаюць ізноўку выйсці на плошчу. Аб гэтым заявіў старшыня ўпраўлення грамадскай арганізацыі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў 2 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Менску.
-
15:57 Прадстаўнік Дзярждэпа ЗША: «У нас вельмі сур’ёзныя праблемы з уладамі Беларусі» (сценаграма брыфінга)
Злучаныя Штаты Амерыкі працягваюць аналізаваць беларускія «парламенцкія выбары». Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Роберт Вуд.
-
15:25 Ганна Хітрык: «Я не разумею, што ад мяне хочуць пачуць у Адміністрацыі Лукашэнкі» 2
1 кастрычніка акторы менскага тэатра імя Янкі Купалы ўзнялі супраць свайго кіраўніцтва сапраўдны бунт. Выпадковай падставай для канфлікту стаў намер генеральнага дырэктара тэатра Мікалая Кірычэнкі спагнаць з Алега Гарбуза няўстойку за адменены спектакль “Дзіўная місіс Сэвідж”, на які актор днямі не з’явіўся.
-
15:10 Жители Гродно не верят правительству: они не зарабатывают 500$ 10
Читатели региональной газеты «Вечерний Гродно» не верят, что средняя зарплата в Гродно составляет полтысячи долларов. Сайт «Вечерний Гродно» приводит данные официальной статистики реакцию читателей, чтобы выяснить, насколько цифры соответствуют действительности.
-
14:50 Канада расчараваная «парламенцкімі выбарамі» ў Беларусі 1
Учора Міністэрства замежных справаў Канады выказала «глыбокую занепакоенасьць» тым, як Беларусь правяла «парлямэнцкія выбары» 28 верасьня.
-
14:48 Анатоль Сідарэвіч: «Амбасадар Германіі даносіць міф пра добрага цара і дрэнных баяр» 4
Так пракаментаваў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Сідарэвіч сайту АФН словы амбасадара Германіі Гербхарда Вайса аб выніках «парламенцкіх выбараў», якія адбыліся ў Беларусі.
-
14:19 Кандыдата АГП прымусілі звольніцца з працы 1
Пасля ўдзелу ў «парламенцкіх выбарах» кандыдата Аб'яднанай грамадзянскай партыі Віктара Падчыненкава прымусілі напісаць заяву «па ўласным жаданні».
-
13:09 Лукашэнка хоча «ускалыхнуць» адносіны з Сірыяй 5
Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці надання новай дынамікі беларуска-сірыйскім адносінам па самых розных накірунках.
-
13:04 Прэс-сакратар беларускага МЗС не прасвятліў лёс амбасадара ЗША
Беларусь выступае за развіццё раўнапраўных і ўзаемапаважлівых адносінаў з ЗША, заявіў на брыфінгу начальнік ўпраўлення інфармацыі - прэс-сакратар міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў.
-
12:31 Что ж Солана-то не звонит? 1
Некие анонимные источники польскому агентству РАР сообщили, что 13 октября на встрече в Люксембурге министры иностранных дел стран ЕС якобы могут принять решение о приостановлении санкций в отношении части белорусских чиновников.
-
12:28 Падаходны падатак для індывідуальных прадпрымальнікаў складзе 15% 6
«Палата прадстаўнікоў» прапаноўвае устанавіць лінейную стаўку падаходнага падатку ў памеры 15% у дачыненні да прыбыткаў індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама прадугледзець выплату падатку на прыбытак установамі, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
-
12:03 Генпракурор хоча канфіскоўваць у п'яных кіроўцаў «шыкоўныя» аўтамабілі 16
Генпракуратура Беларусі працягвае настойваць на ўжыванні да кіроўцаў, якія кіравалі аўтамабілем у нецвярозым стане, такой меры, як канфіскацыя аўтатранспартнага сродку.
-
11:57 Сенат ЗША падтрымаў экстраныя меры па пераадоленні фінансавага крызісу
Амерыканскі сенат ухваліў пакет экстраных мераў па пераадоленні фінансавага крызісу ў краіне. У яго падтрымку выказаліся 74 сенатары, супраць - 25.
-
11:49 Нямецкая прэса: «Лукашэнка кінуў выклік Еўропе. Санкцыі супраць яго рэжыму адмяняць нельга» 3
Вынікі «выбараў» у Беларусі, магчыма, расчаравалі заходніх назіральнікаў нават больш, чым саміх беларусаў, лічыць нямецкая газета «Süddeutsche Zeitung».
-
11:41 «Выбары» скончыліся – запрацавалі суды 1
На Віцебшчыне распачаліся працэсы, ініцыяваныя паводле выбарчых праблем, але знарок адкладзеныя ўладамі на пазьнейшы час
-
11:22 Спектакль погорелого театра для Европы 48
Спектакль под названием «выборы в белорусский парламент» вдохновенно играли все: и власть, и Запад, и даже оппозиция, которая согласилась на скромные выходы в мимансе, пишет Ирина Халип.
-
10:59 Эмір Кустурыца ў Менск не прыедзе 2
З 15 па 22 лістапада ў Менску пройдзе XV Менскі міжнародны кінафэст «Лiстапад – 2008». Раней анансаваны прыезд на яго вядомага рэжысёра Эміра Кустурыцы не адбудзецца.
-
10:52 Спікер старой «палаткі» абвінаваціў АБСЕ у «неканструктыўнасці» 5
Старшыня «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Вадзім Папоў спадзяецца, што канчатковыя высновы АБСЕ аб «парламенцкіх выбарах» у Беларусі будуць у пэўнай ступені скарэктаваныя.
-
10:44 Страйк прадпрымальнікаў на Ждановічах 7
Сёньня з раніцы не працаваў будаўнічы рынак у Ждановічах. 2 кастрычніка ў краіне неафіцыйна адзначаецца Дзень прадпрымальніка. З гэтай нагоды і было вырашана правесьці аднадзённы страйк.
-
10:38 Расея падвышае цану на газ для Беларусі да 250 даляраў 11
Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў не выключае, што цана расейскага газу для Беларусі ў 2009 годзе можа скласці каля $250 за тысячу кубаметраў.
-
10:07 Касцёл святога Язэпа могуць аддаць каталікам 2
1 кастрычніка ў Менску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню архівіста, дырэктар дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Уладзімір Адамушка заявіў: «Мы гатовыя перадаць вернікам будынак Менскага касцёла святога Язэпа, калі ўлады сталіцы выдзеляць нам будынак плошчай шэсць тысячаў квадратных метраў, прыстасаваны пад архівы».
-
9:44 Актораў Купалаўскага тэатра выклікалі ў Адміністрацыю Лукашэнкі 10
Жарсці, якія кіпелі ў Купалаўскім тэатры, не супакоіліся. Курыраваць працэс нармалізацыі адносінаў падахвоціўся цяперашні вядучы ідэолаг адміністрацыі прэзідэнта Ўсевалад Янчэўскі.
-
9:21
Еўразвяз не збіраецца адмяняць санкцыі супраць беларускага рэжыму (Абноўлена)
3
Еўрапейскі Парламент неўзабаве разгледзіць праект рэзалюцыі па пытанні адносінаў з Беларуссю. У сувязі з недэмакратычнасцю «парламенцкіх выбараў», якія прайшлі ў Беларусі, у праекце рэзалюцыі Еўрапарламента не кажацца аб адмене санкцыяў супраць беларускага рэжыму.
-
9:08 У Менск запрасілі кіраўніка МЗС Сірыі
Міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў 2 кастрычніка абгаворыць пытанні беларуска-сірыйскага супрацоўніцтва з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Валід аль-Муаллем, які 1-3 кастрычніка па запрашэнні Сяргея Мартынава знаходзіцца ў Беларусі.
-
9:04 На остановки в Минске могут вернуться киоски, но шансов мало
Торговые киоски, которые активно исчезают с остановочных пунктов Минска (по планам столичных властей, их не должно остаться до конца 2008 года), не исключено, могут вернуться обратно.
-
8:48 Пачаліся арышты кандыдатаў у дэпутаты ад апазыцыі
Былы кандыдат у дэпутаты Алесь Чыгір з Бабруйску быў выкліканы у міліцыю. Яго накіравалі ў ізалятар часовага ўтрыманьня адбываць 10 сутак арышту.