5 траўня 2024, Нядзеля, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БНФ адмоўлена ў правядзеньні мітынгу ў гонар Слуцкага паўстаньня

Старшыня Слуцкай арганізацыі Партыі БНФ Віталь Амяльковіч атрымаў адмову на правядзеньне акцыі 23 лістапада з нагоды гадавіны Слуцкага паўстаньня 1920 года. Палітык лічыць адмову палітычна матываванай і зьбіраецца яе абскардзіць у судзе.

У адказе, падпісаным 13 лістапада старшынём Слуцкага райвыканкаму, гаворыцца, што пляцоўка ля музею, дзе традыцыйна праходзіць мітынг, не прызначана для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Віталь Амяльковіч лічыць рашэньне палітычна матываваным, піша старонка pbnf.org.

“Штогод мы праводзім мітынг ля музею. Гэта фактычна адзінае месца ў горадзе, звязанае з Слуцкім паўстаньнем. Амаль ніколі не было праблемаў з дазволам райвыканкаму”, - зазначыў ён.

Сёньня актывіст Партыі БНФ накіраваў зваротную заяву з патрабаваньнем прызначыць альтэрнатыўнае месца правядзеньня мітынгу 23 лістапада.

“Калі наша права на правядзеньне мірных сходаў ня будзе забясьпечана, будзем зьвяртацца ў суд”, – заявіў у інтэрв’ю БелаПАН Віталь Амяльковіч.

Моладзевая камісія Партыі БНФ – “Моладзь БНФ” – зьбіраецца ехаць у Слуцк 23 лістапада незалежна ад дазволу райвыканкама. Моладзевыя актывісты рыхтуюць аўтобус для ўсіх ахвотных наведаць мясьціны Слуцкага Збройнага Чыну. Каб далучыцца да вандроўкі, дастаткова запісацца праз тэлефон (44) 7634251 (VELCOM).

“Слуцкія паўстанцы – прыклад для нашай моладзі. У гэтыя дні мы штогод выяжджаем на Случчыну ушанаваць іх памяць. Я думаю, чыноўнікі проста не разумеюць важнасьць гэтай гістарычнай падзеі для беларускай незалежнасьці”, - перакананы лідэр “Молодзі БНФ” Франак Вячорка.

Паводле яго, моладзь рыхтуе выпусьціць налепкі, каляндарыкі і паштоўкі з нагоды гадавіны паўстаньня.

“Слуцкі Збройны Чын”, ці “Слуцкае паўстаньне”, – спроба ўзброенай абароны Незалежнасьці БНР ў раёне Слуцка ў лістападзе і сьнежні 1920 года. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна зь мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў наступаўшым савецкім войскам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках