27 красавiка 2024, Субота, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску знеслі апошні кіёск (Фота)

48

Менскі гарвыканкам распарадзіўся да 10 снежня цалкам прыбраць са сталіцы ўсе камерцыйныя шапікі. Учора каля Уральскага рынка знеслі апошні.

Ад пілы-«баўгаркі», якой літаральна спілоўвалі кіёск, ляцелі іскры. Мінакі з вуліцы Фролікава спыняліся і глядзелі, як з апошняга менскага шапіка выносілі скрыні з півам, мылам і шакаладам, гублялі на зямлю пачкі сурвэтак са скрынак…

У былых прадаўцоў дрыжэлі рукі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

«Мяне зрабілі беспрацоўнай перад новым годам. Нават да пенсіі не далі дапрацаваць. Не ведаю, як зараз жыць. Суседка таксама прадаўцом у кіёску працавала. Засталася адна з двума дзецьмі і без працы. Сядзіць, плача. А што яшчэ рабіць?» - дзеляцца Ірына і Жана, былыя прадаўцы.

Гэты кіёск каля Ўральскага рынка быў новы, прасторны, з падстрэшкам і шыльдачкай з назвай прыпынку.

«Толькі нядаўна прымусілі нас памяняць старыя маленькія кіёскі на новыя, з падстрэшкамі. Адзін каштуе 10 тысяч даляраў. Грошы высмакталі - а папрацаваць і двух гадоў не далі!» - жаляцца прадаўцы.

Жыхары сталіцы таксама незадаволеныя.

«Такую прыгажосць прыбіраюць. Вельмі дрэнна людзям робяць. Добра бы яшчэ толькі ў цэнтры прыбралі - яно і зразумела, парадак наводзяць. А у нас-та на ўскраіне? Дзе зараз набыць кавалак мыла, напоі, шакаладку? У нас тут нічога не працуе па вечарах, а ў крамах чэргі - не дастаішся», - ахнула пенсіянерка.

Працаўнікі Гаррамаўтадора з журналістамі размаўляць не пажадалі, адыйшлі ў бок.

«Да заўтра ні воднага шапіка ў Менску не павінна быць. Больш ніякіх каментароў», - вось і ўсе, што яны сказалі. Машына-эвакуатар завялася, і апошні кіёск адцягнулі ў бок.

Што насельніцтву прапаноўваюць замест шапікаў, паведаміў Андрэй Новікаў, намначальніка ўпраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Мінгандлю.

«Альтэрнатыва з'явілася яшчэ два гады таму ў выглядзе гандлёвых цэнтраў», - сказаў ён.

Пярэчанні аб тым, што гандлёвыя цэнтры зачыняюцца рана, і ў 11 вечара набыць ежу проста няма дзе, Андрэй Новікаў прымае ў штыкі.

«Праблемы бачныя па настроях мас. Калі праблема паўстане, будзем думаць аб падаўжэнні графіка працы крам», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках