«Палатнікі» не хочуць, каб іх здымалі ў гастраномах
23- 13.02.2008, 17:05
У Беларусі наспела неабходнасць унесці некаторыя папраўкі ў закон аб сродках масавай інфармацыі. Пра гэта заявіў сёння старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных стасунках і СМІ «палаты прадстаўнікоў» Юры Кулакоўскі.
Паводле яго слоў, у краіне наспела неабходнасць стварыць пэўны кодэкс паводзін журналіста. "Мы, пэўна, яшчэ не дайшлі да гэтага, але гэта трэба рабіць. Журналіст павінен разумець, што мяне, напрыклад, можна здымаць у працоўным кабінеце падчас выканання службовых абавязкаў, але не трэба здымаць, калі я наведваю гастраном, і паведамляць чытачам, што я там купляю", – цытуе «парламентарыя» БелТА.