banner1 banner1 banner1

19.02.2008

Колькі гадоў можна заставацца ў спісе невыязных?

16:11, — Палітыка

Па словах суддзі Канстытуцыйнага суда, нават калі чалавек праходзіць па крымінальнай справе як абвінавачаны, яго нельга пакідаць у спісе невыязных больш за год. Аднак для таго, каб зрабіць чалавека невыязным, дастаткова рашэння следчага.

З абвінавачанага ці падазронага па справе нават не заўжды бяруць падпіску аб нявыездзе. Следчы проста прымае рашэнне абмежаваць права таго ці іншага чалавека на выезд, і яго прозвішча ўносяць у банк даных невыязных, паведамляе Еўрарадыё.

Суддзя Канстытуцыйнага суда Валянцін Шуклін кажа, што калі нават падазронага па справе і ўнеслі ў спіс невыязных, то гэта не надоўга. “Чалавек не можа быць падазроным год, два ці тры. У адносінах да яго павінна вырашацца пытанне: альбо высоўваць яму абвінавачанне, што ён вінаваты ў чымсьці, альбо не высоўваць. І тады ён не вінаваты”, - падкрэслівае Шуклін.

Калі ж чалавеку высунулі абвінавачанне, то, па словах суддзі, статус невыязнога можа замацавацца за чалавекам на працяглы час. “Калі асоба абвінавачаная, то ў адносінах да яе следства можа весціся і год, і болей. Тады ён мусіць знаходзіцца на месцы”, - тлумачыць Шуклін.

Тое, што невінаватага чалавека пазбаўляюць права на выезд, праваахоўныя органы мала хвалюе. Галоўнае, на думку суддзі, каб патэнцыйны злачынец не пазбег пакарання і не ўцёк за мяжу ад беларускага правасуддзя.

Адказаць, ці будуць на працягу ўсяго часу, які ідзе следства, падазроныя і абвінавачаныя па справе невыязнымі, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення папярэдняга расследавання МУС Аляксандр Ігнатовіч адназначна не змог. Па яго словах, усё будзе залежыць ад канкрэтнай справы і канкрэтнага чалавека.

5 сакавіка будзе 4 гады, як лідэр АГП Анатоль Лябедзька праходзіць падазроным па крымінальнай справе. Але толькі ў апошнія дні 2007 года яго пазбавілі права на выезд за мяжу і ўнеслі ў спіс невыязных. Колькі яшчэ будзе цягнуцца следства і колькі ён будзе невыязным, палітык не ведае.

“Замкнёнае кола, па якім можна хадзіць і 10, і 15 гадоў. Пракуратура, якая акрэслівае юрыдычны бок гэтай справы, кажа, што ў іх няма такіх прэтэнзій, каб абмяжоўваць выезд. Але разам з тым там кажуць, што я застаюся падазроным па крымінальнай справе, якая не завершана. І МУС менавіта на гэта і спасылаецца”, - распавядае Лябедзька.

Доўжыцца следства, па словах праваабаронцы Алены Танкачовай, і сапраўды можа столькі часу, колькі таго захоча следчы. І столькі ж часу чалавек будзе невыязным. “Пакуль справа будзе цягнуцца, асоба будзе ў спісе невыязных. А юрыдычныя межы дазваляюць цягнуць справу, колькі гэта патрэбна следству”, - тлумачыць праваабаронца.

На яе думку, рабіць невыязнымі можна толькі тых людзей, з каго ўзялі падпіску аб нявыездзе. Уносіць жа туды ўсіх, каго захоча альбо палічыць патрэбным следчы, цалкам незаконна.

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Беларусы для Расеі -- «грамадзяне» Паўднёвай Асеціі

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

АЛЕКСАНДР КОЗУЛИН ВЫШЕЛ НА СВОБОДУ (7603)

16.08, 15:48, — Палітыка

Бясчынствы расейскіх вайскоўцаў у Грузіі (Відэа) (6402)

15.08, 11:32, — У свеце

Через год в Беларуси может произойти переворот? (6038)

18.08, 13:43, — Эканоміка

Александра Козулина задержали по дороге на похороны тестя (Обновлено) (6009)

17.08, 11:29, — Палітыка

Галоўная тэма перамоваў Лукашэнкі і Мядзведзева (5706)

19.08, 15:31, — Эканоміка

Лукашэнка назваў дзеянні Расеі ў Грузіі «прыгожымі» (абноўлена) (5109)

19.08, 12:26, — Палітыка

Пуцін не захацеў размаўляць з Сідорскім аб кошце на газ і крэдытах (5105)

15.08, 17:30, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Калі выбары не будуць свабоднымі, людзі павінныя пратэставаць» (Фота, відэа) (4744)

20.08, 13:11, — Палітыка

Лукашэнка напалоханы: расце адмоўнае сальда, інфляцыю не ўтрымалі (4033)

15.08, 17:23, — Эканоміка

Аляксандар Казулін: «Астатнія палітвязні вінныя быць вызваленымі ў найблізкім часе» (3681)

18.08, 10:44, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: