banner1 banner1 banner1

20.02.2008

Зміцер Бандарэнка: «Прыходзіць час выбару: Расея ці Еўропа» важная навіна 7

10:29, — Палітыка

«Прыходзіць час выбару: альбо ўваходжанне ў склад Расеі цалкам або сям'ю рэгіёнамі (пра што неаднаразова заяўляла кіраўніцтва Расеі, у тым ліку прэзідэнт Пуцін), альбо ўваходжанне ў сям'ю еўрапейскіх народаў», – заявіў у інтэрв'ю «Голасу Амерыкі» каардынатар Хартыі’97, сябар аргкамітэта грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка.

Алекс Кэмпбел: Апошнім часам з'яўляецца ўсё больш пацверджанняў таму, што большасць беларусаў выступаюць за інтэграцыю краіны ў адзіную Еўропу. Пра гэта кажуць і вынікі нядаўняга маніторынгу грамадскай думкі, і нечаканыя для ўлад вынікі тэлевізійнага апытання, якое паказала, што значная частка насельніцтва Беларусі выступае за скарэйшае збліжэнне з Еўропай.

Вы з'яўляецеся адным з ініцыятараў грамадзянскай кампаніі, мэта якой – падштурхнуць улады да рэальных крокаў у гэтым кірунку. Як нарадзілася гэтая ідэя, і як вам бачыцца далейшая стратэгія грамадзянскай супольнасці?

Зміцер Бандарэнка: У канцы 2006 года кіраўніцтва Еўрапейскага Звязу выступіла з зваротам да ўрада і народа Беларусі, у якім былі выкладзеныя дванаццаць прапаноў, рэалізацыя якіх дазволіла б Беларусі скарыстацца перавагамі праграмы суседства з ЕЗ.

Як вядома, беларускія ўлады не адгукнуліся на прапановы Еўракамісіі, а грамадзянская супольнасць Беларусі гэтыя прапановы пачула, і першым адказам стала кампанія падрыхтоўкі «Еўрапейскага Маршу», які прайшоў увосень мінулага года. Прычым арганізатарамі, сярод якіх быў і я, першапачаткова заяўлялася, што гаворка ідзе не пра аднаразовую акцыю і што гэтая еўрапейская кампанія будзе працягнутая.

У студзені гэтага года шэраг вядомых беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў выступілі з прапановай разгарнуць масавую грамадзянскую кампанію «Еўрапейская Беларусь». Ініцыятарамі выступілі міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саннікаў, былы палітвязень і былы міністр знешнеэканамічных сувязяў Міхаіл Марыніч, намеснік старшыні партыі Беларускі народны фронт Віктар Івашкевіч і лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» і таксама былы палітвязень Мікола Статкевіч. Гэтую ідэю падтрымалі моладзевыя арганізацыі, шэраг вядомых дзеячаў культуры, сярод якіх акцёры і рэжысёры «Свабоднага тэатра», прадстаўнікі палітычных партый.

А.К.: Як успрынялі гэтую ініцыятыву прыхільнікі руху «За свабоду», які ўзначальвае Аляксандр Мілінкевіч?

З.Б.: Мы абмяркоўвалі яе з Аляксандрам Уладзіміравічам. Ён, безумоўна, выступае за еўрапейскую інтэграцыю. Аднак актывісты руху "За Свабоду" вядуць цяпер сваю кампанію "За свабодныя выбары" і хочуць сканцэнтраваць свае намаганні сёлета менавіта на гэтай кампаніі. Але я думаю, што мы будзем узаемадзейнічаць, таму што кампанія "Еўрапейская Беларусь" – гэта не палітычны блок або перадвыбарная кааліцыя: яе мэта – пасоўванне еўрапейскіх каштоўнасцяў і ідэй у беларускім грамадстве, а таксама дэманстрацыя еўрапейскага выбару беларускага народа.

А.К.: Якія вашы планы на бліжэйшую будучыню?

З.Б.: Нашы мэты вызначаюць формы нашай працы – распаўсюджванне інфармацыі аб перавагах супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім Звязам у Інтэрнэце, праз буклеты, газеты, улёткі, кампанія па зборы подпісаў у падтрымку ідэі ўступлення Беларусі ў ЕЗ. Мы плануем сабраць даволі вялікую колькасць подпісаў і накіраваць іх кіраўніцтву Еўрапейскага Звязу. Мы таксама будзем звяртацца да беларускіх улад з заклікам адгукнуцца ўсё-ткі на прапанову Еўрапейскай камісіі.

А.К.: Для тых, хто знаёмы з гісторыяй Беларусі, хто назірае за цяперашняй палітычнай сітуацыяй у гэтай краіне, відавочная неадназначнасць геапалітычных памкненняў насельніцтва. З аднаго боку, значная частка насельніцтва падтрымлівае інтэграцыю Беларусі ў Еўропу. У той самы час (хоць гэта і залежыць ад таго, хто праводзіць даследаванні і як фармулююцца пытанні) частка насельніцтва выступае за інтэграцыю з Расеяй. Чым вы тлумачыце такую дваістасць сітуацыі?

З.Б.: Гэта рэальнасць нашага жыцця. Як вядома, сярод усіх рэспублік былога Савецкага Саюза Беларусь была найбольш русіфікаванай, нацыянальная самасвядомасць беларусаў не была дастаткова развітой. Можна сказаць, што яшчэ ў 70-я гады не так ужо шмат было людзей, якія добра валодаюць беларускай мовай, ведаюць гісторыю Беларусі. У гэтым сэнсе мы адставалі ад сваіх суседзяў.

Сёння, нават нягледзячы на ўзмацненне дыктатуры, рост нацыянальнай самасвядомасці ў наяўнасці, і ўлады змушаныя лічыцца з меркаваннем народа, чаму яны і правялі летась пампезную кампанію «За незалежную Беларусь», вынікам якой стаў канцэрт у Менску, на якім прысутнічалі ад 300 да 500 тысяч чалавек. Рост нацыянальнай самасвядомасці – факт, і беларусы сёння – гэта ўжо не тыя «савецкія беларусы», якімі яны былі ў мінулым. У Беларусі вельмі шмат каталікоў і пратэстантаў – гэта цэрквы, якія прапаведуюць еўрапейскія каштоўнасці. Ну, і безумоўна, Расея – наш сусед, у нас вельмі шмат змяшаных шлюбаў, і гэта наша рэальнасць.

Аднак прыходзіць час выбару: альбо ўваходжанне ў склад Расеі цалкам або сям'ю рэгіёнамі (пра што неаднаразова заяўляла кіраўніцтва Расеі, у тым ліку прэзідэнт Пуцін), або ўваходжанне ў сям'ю еўрапейскіх народаў. Беларусь па плошчы і насельніцтву – гэта сярэднееўрапейская краіна, па гэтых паказчыках яна займае 13 – 14-ае месца з сарака з лішнім еўрапейскіх краін. Адна з нашых задач – гэта спрыяць грамадскай дыскусіі, хай нават і ва ўмовах дыктатуры, пра шлях руху нацыі і развіцця нашай дзяржавы.

Напісаць каментар (7)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: «Поўны алес» з цяжкімі наступствамі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

АМАП разагнаў акцыю ў Менску. Збіты кандыдат у дэпутаты Анатоль Лябедзька (Фота, відэа) (8263)

14.07, 18:11, — Палітыка

Их разыскивает милиция (6685)

14.07, 9:58, Ирина Халип — Палітыка

Анатоль Лябедзька: «Быў моцны ўдар, у вачах пацямнела, мяне павалілі і сталі біць нагамі» (Фота) (6497)

14.07, 19:26, — Палітыка

Лукашэнка не давярае сілавікам (5375)

15.07, 21:46, — Палітыка

У Менску праходзяць масавыя допыты. Прапаноўваецца «стучаць» на суседзяў (5000)

18.07, 10:06, — Палітыка

Як у Беларусі «ператрахіваюць» кіруючыя кадры (4870)

16.07, 17:27, — Палітыка

Кремль констатировал смерть «союза» Беларуси и России (4798)

16.07, 13:31, — Палітыка

Ключ ад прыватызацыі знаходзіцца ў руках апазіцыі (4792)

15.07, 15:29, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Лукашэнка зрабіў беларусаў нацыяй самагубцаў (4204)

18.07, 8:14, — Грамадства

Няма чым плаціць за газ? (Відэа) (4197)

16.07, 19:40, — Эканоміка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: