banner1 banner1 banner1

26.02.2008

Актор Павал Харланчук: «Ушанаваць памяць тых людзей, якія заснавалі БНР»

12:20, — Палітыка

25 сакавіка Беларусь сьвяткуе 90 гадоў ад дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Чым ёсьць угодкі абвяшчэньня БНР для Беларусі сёньняшняй? Былы актор тэатру імя Горкага, звольнены адтуль з палітычных меркаваньняў, Павал Харланчук мяркуе, што галоўнае ў сьвяткаваньні Дня Волі – гэта ачысьціць беларускую гісторыю ад савецкага пылу і ушанаваць памяць тых людзей, якія заснавалі БНР.

У інтэрвію “Радыё Свабода” Павал Харланчук, беларускі актор і рэжысэр, звольнены з тэатру імя Горкага вясной 2006-га году з палітычных прычын, распавёў свае меркаваньні, як варта адсьвяткаваць Дзень Волі.

- Мая мара была б такая: каб селі гісторыкі, 2 ці 3, каб гэта была размова, а не адзін чалавек з экрану “вяшчаў”... І каб яны гутарылі пра тое, што насамрэч гэтая дата сабой уяўляе. Каб знаныя гісторыкі, дасьледчыкі друкавалі свае артыкулы на гэтую тэму, каб дыскі, можа, распаўсюджвалі з гісторыяй БНР, дакумэнтальныя фільмы... Каб шэсьце было не СУПРАЦЬ, а ЗА – за тое, каб ушанаваць памяць тых людзей, якія заснавалі БНР...

Мне асабіста не хапае інфармацыі, што насамрэч было – бо колькі нам запэцкалі гісторыі сапраўднай... То я б хацеў ачысьціць гэтую гісторыю. А калі салюты ў гэты дзень будуць, гэта ўсё адно не адлюструе сапраўднай гісторыі і не дадасьць інфармацыі і сьвяточнасьці.

- А для Вас асабіста – чым ёсьць гэты дзень?

- Я шчыра прызнаюся – я пра гэтае сьвята з пункту гледжаньня нашай гісторыі ведаю ня так нядаўна - я, можна сказаць, ахвяра нашай савецкай пазбаўленасьці гісторыі. Ну, можа і чуў нешта раней пра БНР з гісторыі, але ж разумееце, якая гэта гісторыя была. Магу шчыра сказаць, што сьвяткаваць гэтае сьвята пачаў толькі летась. Аднак спадзяюся, што з цягам часу, пашырэньнем гістарычных ведаў гэтае сьвята стане значна большым у маім жыцьці.

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (7890)

6.10, 14:51, — Палітыка

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (6180)

30.09, 16:50, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5904)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4919)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4122)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4101)

3.10, 15:58, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3886)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3845)

1.10, 10:24, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (3746)

6.10, 14:56, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3585)

3.10, 18:11, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: