banner1 banner1 banner1

4.02.2008

Палова беларусаў – за супрацоўніцтва з Еўразвязам важная навіна 32

14:40, — Палітыка

Палова беларусаў – за супрацоўніцтва з Еўразвязам

Штотыднёвая інфармацыйна-аналітычная праграма "Неделя" дзяржаўнага тэлеканала СТВ-РенТВ паднесла ўчора сапраўдную сенсацыю.

Абвясціўшы гледачовае галасаванне па пытанні "Прыярытэтнымі для Беларусі з'яўляюцца стасункі з Расеяй або Еўрапейскім Звязам?", вядучыя праекту відавочна не чакалі, што гледачы не будуць спяшацца ў "брацкія" абдымкі ўсходняга суседа.

Цягам усёй праграмы (з 19.30 да 20.30) праводзілася інтэрактыўнае апытанне на тэму " Прыярытэтнымі для Беларусі з'яўляюцца стасункі з Расеяй ці з Еўрапейскім Звязам?". Сваё меркаванне па гэтым пытанні гледачы маглі выказаць па тэлефоне "прамой лініі".

У структуры перадачы цалкам прадказальна пераважалі сюжэты антыеўрапейскай, антызаходняй скіраванасці – напрыклад, пра страйк польскіх мытнікаў як недружалюбны акце ўсяго Еўразвяза.

Нягледзячы на гэта, разрыў паміж галасамі, аддадзенымі за супрацоўніцтва паміж Расеяй ці ЕЗ, цягам усёй перадачы вагаўся ўсяго ад 50 да 200.

У выніку, з 16.678 прагаласаваўшых за Расею выказаліся 8.776 чалавек, за Еўрапейскі Звяз – 7.902 чалавека. Як адзначылі гледачы праграмы, якія назіралі ў прамым эфіры гэта беспрэцэдэнтнае для дзяржаўнага тэлебачання спаборніцтва, разрыў у 800 галасоў на карысць Расеі здарыўся чамусьці на апошніх хвілінах праграмы.

Лічыльнік галасоў літаральна "зашкаліла". Было вельмі падобна на тое, што тэлевізійнае начальства ў дзень візіту Лукашэнкі ў Сочы на перамовы з расейскім кіраўніцтвам ніяк не магло дапусціць высокага паказчыку сімпатый беларусаў да ЕЗ. Але не паспела.

У выніку галасавання прыярытэтнымі для Беларусі стасункі з Расеяй назвалі 52,5%, а стасункі з Еўрапейскім Звязам – 47,4% гледачоў.

Разгубленыя вядучыя ў канцы праграмы нават не агучылі гэтыя працэнтныя суадносіны, якія вельмі красамоўна сведчаць пра тое, што беларусам усё ж вельмі хочацца ў Еўропу.

Нягледзячы на антызаходнюю прапаганду ўлад.

Напісаць каментар (32)

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта02.07.0903.07.09
EUR3 986.053 983.24
USD2 831.002 828.00
RUB90.7790.86

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   04.07   05.07 
Брэст Небольшая облачность+26
+15
Небольшая облачность+23
+14
Віцебск Небольшая облачность+19
+11
Небольшой дождь+17
+11
Гомель Небольшой дождь+22
+13
Небольшой дождь+23
+11
Гродна Дождь+19
+13
Ясно+21
+12
Мінск Небольшой дождь+17
+12
Небольшая облачность+19
+10
Магілёў Небольшая облачность+20
+11
Небольшая облачность+19
+10


недвижимость беларуси

Папулярныя навіны

«Гучная» аварыя ў Менску: стары «Фольксваген» збіў вельмі дарогі «Бэнтлі» (Фота) (11749)

30.06, 10:18, — Аўто

Бизнес по-белорусски: впечатления иностранца (9614)

29.06, 10:42, — Эканоміка

В Минске появились квартиры за 28 тысяч долларов (9305)

27.06, 13:20, — Грамадства

Лукашэнка вызваліў закладніка Зельцэра (Абноўлена, фота) (8184)

1.07, 8:59, — Палітыка

Военный парад в Минске принимал Коля с папой (Фото) (7922)

3.07, 13:19, — Палітыка

Лукашэнка прымушае МУС шукаць «экстрэмістаў», якія арганізавалі выбухі (7895)

29.06, 15:18, — Палітыка

Гандаль людзьмі - выгадны бізнэс для дыктатараў (6763)

1.07, 14:12, — Палітыка

Лукашенко: «Будете играть в поддавки, отправлю в каталажки» (6721)

27.06, 13:56, — Палітыка

Партнерша Лукашенко по танцам: «Думала, если наступлю на ногу президенту -- оторву себе ногу» (6300)

30.06, 11:09, — Грамадства

СМИ: На момент смерти Джексон был лысым и весил 51 килограмм (5932)

29.06, 14:09, — Культура

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: