banner1 banner1 banner1

13.03.2008

Удзельнікі «жывога шчыта» ў шоку ад афіцыйнай версіі ДАІ 31

16:24, — Грамадства

Удзельнікі «жывога шчыта» ў шоку ад афіцыйнай версіі ДАІ

Пацярпелыя ў “спецаперацыі” ДАІшнікаў па затрымцы нецвярозага кіроўцы-ўцекача ў шоку ад афіцыйнай версіі здарэння, абвяргаюць яе і сцвярджаюць, што іх машыны інспектары ДПС спецыяльна выставілі на дарозе ў якасці перашкоды. Кожнаму паказалі яго месца па палосах.

Нагадаем, 2 сакавіка на 8-м кіламетры трасы Менск-Мікашэвічы інспектары ДАІ правялі затрыманне вадзіцеля, які ўцякаў ад іх ад самога Слуцку. Каб спыніць уцекача, ДАІшнікі выставілі на дарозе перашкоду з прыватных машын, у якіх знаходзілі людзі, у тым ліку жанчыны і малыя дзеці.

Учора намеснік начальніка Упраўлення ДАІ МУС Ігар Ваніцкі выказаў афіцыйную версію здарэння. Па яго словах, міліцэйскія машыны ехалі насустрач уцекачу па сустрэчнай паласе з уключанымі праблісковымі маячкамі. Вадзіцелі прыватных аўто, заўважыўшы іх, спыніліся. Але не з’ехалі чамусьці на ўзбочыну, як таго патрабуюць Правілы дарожнага руху, а засталіся стаяць на палосах.

Пацярпелы ў “спецаперацыі” ДАІ Юры Пашкевіч, каментуючы заяву намесніка начальніка ДПС для “Еўрарадыё”, абвяргае афіцыйную версію здарэння.

- Калі мы пад’ехалі, машыны ДАІ ўжо стаялі на ўзбочыне без праблісковых маячкоў на павароце на Калодзішчы. На першай паласе ўжо стаяў чорны BMW, а на трэцяй - Toyota RAV4 Алены Калпаковай. Яны ўжо стаялі на той момант, калі я пад’язджаў. Я ехаў па чацвёртай паласе, і інспектар спыняў мяне “палкай”. Па правілах я павінен спыніцца ў крайняй правай паласе. Я пачаў з’язджаць, а ён мяне накіраваў у другі рад і паказаў спыніцца там.

- Інспектар канкрэтна паказаў вам куды станавіцца?

- Ён канкрэтна паказаў мне, куды ехаць і стаць паміж BMW і Toyota RAV4. Я быў у шоку, калі пачуў гэты каментар! Чаму мы, калі яны ехалі нам насустрач з уключанымі маячкамі, не прынялі ў крайнюю правую паласу? А яны сваімі машынамі не перагарадзілі і не дасталі шыпы? І што гэта за рэгуляванне рукамі, што мы, 4 чалавекі, не зразумелі, што трэба хутчэй праязджаць? Калі трэба, яна за лічаныя імгненні разганяюць натоўп на праспекце, а тут яны 4 машыны не маглі разагнаць!

- Калі вы спыніліся, інспектар падыйшоў да вас, прадставіўся, нешта сказаў?

- Нічога гэтага не было. Я паспрабаваў выйсці з машыны, прыадчыніў дзверы, а ён мне толькі сказаў, каб я заставаўся на месцы.

- А вы яму штосьці сказалі, пацікавіліся тым, што вы парушылі, чаму вас спынілі?

- Не. Я толькі здзівіўся, чаму мы стаім 4 машыны на ўсю дарогу. Звычайна, калі ідзе нейкая аблава альбо праверка, выстройваюцца ўсе на крайняй правай паласе. І далей - дагляд, прадставіліся, з якой нагоды спынілі. А тут без тлумачэнняў выставілі ў адзін шэраг. І ўсё. Прайшло меньш хвіліны, я толькі паспеў паглядзець па баках, што там робіцца, перакінуліся некалькімі словамі здзіўлення ад таго, што адбываецца, з жонкай, як убачыў, што інспектары спераду пачалі разбягацца. Толькі тады я зразумеў, для чаго нас паставілі.

- А вы не заўважылі, што здарылася з уцекачом і пасажырамі яго машыны?

- Пакуль мяне даставалі з машыны (у машыны Юрыя Пашкевіча ад удару заклініла дзверы - рэд.), я быў без прытомнасці. Але потым, калі мяне аглядалі дактары, я з ім сядзеў у адной машыне. Я тады не ведаў, што гэта ён. Пры мне ён пачаў прыходзіць у прытомнасць і назваў сваё імя - Рома. Астатніх дзвюх дзяўчат і хлопца я не бачыў.

- Вы падтрымліваеце адносіны з іншымі пацярпелымі?

- З Аляксеем усё збольшага нармальна. А Алена… Яна знаходзіцца ў такім шокавым і стрэсавым стане, што нікуды не выходзіць. У чалавека нервовы зрыў, і яна пастаянна звяртаецца да псіхіятра. Вельмі нешта сур’ёзнае ў яе.

Дадамо, што ў інтэрв’ю газеце “Экспресс-Новости” Алена Калпакова таксама расказала, што калі інспектар ДАІ загадаў ёй спыніцца, яна спрабавала з’ехаць з трэцяй паласы, па якой яна на той момант рухалася, на ўзбочыну. Але інспектар загадаў ёй заставацца на сваёй паласе.

Напісаць каментар (31)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: «Поўны алес» з цяжкімі наступствамі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

АМАП разагнаў акцыю ў Менску. Збіты кандыдат у дэпутаты Анатоль Лябедзька (Фота, відэа) (8177)

14.07, 18:11, — Палітыка

Их разыскивает милиция (6591)

14.07, 9:58, Ирина Халип — Палітыка

Анатоль Лябедзька: «Быў моцны ўдар, у вачах пацямнела, мяне павалілі і сталі біць нагамі» (Фота) (6441)

14.07, 19:26, — Палітыка

Лукашэнка не давярае сілавікам (5308)

15.07, 21:46, — Палітыка

Як у Беларусі «ператрахіваюць» кіруючыя кадры (4719)

16.07, 17:27, — Палітыка

У Менску праходзяць масавыя допыты. Прапаноўваецца «стучаць» на суседзяў (4712)

18.07, 10:06, — Палітыка

Кремль констатировал смерть «союза» Беларуси и России (4711)

16.07, 13:31, — Палітыка

Ключ ад прыватызацыі знаходзіцца ў руках апазіцыі (4668)

15.07, 15:29, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Няма чым плаціць за газ? (Відэа) (4144)

16.07, 19:40, — Эканоміка

Лукашэнка зрабіў беларусаў нацыяй самагубцаў (4030)

18.07, 8:14, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: