banner1 banner1 banner1

20.03.2008

Менск абураны рашэннем Масквы забараніць пастаўкі збожжа 25

13:56, — Эканоміка

Уступіла у сілу часовая забарона на пастаўкі збожжа ў краіны Мытнага саюза, які Расея ўвяла, асцерагаючыся рээкспарту ва ўмовах нізкіх запасаў збожжа ў краіне. На гэтае рашэнне першай адрэагавала Беларусь.

Менск заявіў пратэст «саюзніку» і рыхтуе выпусціць з гэтай нагоды спецыяльную ноту МЗСа

Забарона на вываз пшаніцы ў краіны Мытнага саюза ўступіла у сілу з 19 сакавіка і павінна дзейнічаць да 1 траўня 2008 года. Аднак расейскі Мінсельгас ужо паабяцаў падоўжыць дзеянне забаронных экспартных пошлін да 1 ліпеня, таму не выключана, што на гэты ж тэрмін будзе падоўжаная і забарона на любы экспарт збожжа ў краіны-саюзніцы.

Як растлумачылі карэспандэнту «Независимой газеты» ў беларускім Мінсельгаспраме, аб'ёмы закупаў пшаніцы Беларуссю настолькі малаважныя, што «гэтыя аб'ёмы можна купіць без адмысловых страт у любой краіне, нават у Канадзе». «Нас абурае іншае – парушаюцца саюзныя дамоўленасці», – растлумачыў «НГ» беларускі службовец.

Раней такую ж ацэнку дзеянняў Расеі выказала намесніца міністра сельскай гаспадаркі Беларусі Надзея Каткавец. «Дрэнна, што Расея афіцыйна закрыла экспарт збожжа ў Беларусь – нават не з пункту гледжання Мытнага саюза, а з пункту гледжання Саюзнай дзяржавы», – заявіла яна. Паводле інфармацыі міністра, МЗС Беларусі накіраваў «адпаведную ноту» ўраду Расеі. Пры гэтым намесніца міністра падкрэсліла, што Беларусі сёлета неабходна для ўласных патрэб каля 120–150 тыс. тон пшаніцы «на харчовыя мэты», і амаль усе яны ўжо закупленыя.

З прычыны кліматычных умоў у Беларусі амаль няма сваёй пшаніцы цвёрдых гатункаў, таму для вытворчасці высакаякаснага хлеба гэтую пшаніцу даводзіцца закупляць за мяжой. Аднак беларускія службоўцы спадзяюцца ў перспектыве ператварыць краіну з імпарцёра ў экспарцёра збожжа. У 2006 годзе Беларусь імпартавала каля 250 тыс. тон пшаніцы. З іх у Расеі былі набытыя толькі 18 тыс. тон, а астатнія – у Казахстане, Украіне і Літве. Пры гэтым у 2007 годзе Менск планаваў закупіць у іншых краінах толькі каля 100 тон пшаніцы.

Характэрна, што іншы экспарцёр пшаніцы – Казахстан – больш лаяльны да Расеі. Астана вырашыла не ўводзіць забарону на экспарт уласнай пшаніцы ў іншыя краіны, нягледзячы на пагрозу росту ўнутраных цэн. Замест забароны Астана заручылася абяцаннямі мясцовых вытворцаў устойліва забяспечваць унутраны рынак. Пра гэта паведаміў міністр сельскай гаспадаркі Ахметжан Есімаў. «Мы дамовіліся, што абмежаванняў на экспарт збожжа мы пакуль уводзіць не будзем. Усё вырашылі на дамоўнай аснове. Для ўнутранага спажывання вытворцы накіруюць неабходны аб'ём збожжа па фіксаваных цэнах, таму абмежавальных мер не будзе», – заявіў на пачатку сакавіка Ахметжан Есімаў.

Самі па сабе часовыя забароны і абмежаванні на вываз тавараў паміж краінамі – удзельніцамі Мытнага саюза з'яўляюцца звычайнай практыкай. Так, напрыклад, з 2003 па 2007 год Менск увёў абмежаванні на імпарт расейскага піва – з мэтай «абароны ўласнай піваварнай галіны». Раней Беларусь уводзіла і адмяняла абмежаванні на ўвоз з Расеі мукі, крупы і хлебабулачных вырабаў. Часовую забарону на экспарт мазуту для абароны ўласнага рынку ўводзіў у 2005–2006 гады і Казахстан.

У Маскве не падзяляюць абурэння беларускіх улад. Як растлумачылі «НГ» у расейскім МЭРГ, «у пагадненнях аб Мытным саюзе прадугледжаная магчымасць увядзення забароны на вываз тавараў у выпадку пагрозы ўзнікнення яго крытычнага недахопу на ўнутраным рынку, аднак пры гэтым павінны быць праведзеныя адпаведныя кансультацыі з зацікаўленымі бакамі».

Напісаць каментар (25)

Закладкі

Email

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка


Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?

За нашу і вашу Свабоду!

Барацьба Саюза палякаў за свае правы

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   22.03   23.03 
Брэст Облачно+7
+2
Небольшая облачность+11
+2
Віцебск Дождь со снегом+3
-4
Небольшая облачность+3
+1
Гомель Дождь+6
-2
Ясно+4
-1
Гродна Возможен дождь+5
0
Небольшая облачность+11
+2
Мінск Возможен дождь+4
-2
Облачно+6
0
Магілёў Небольшой дождь+4
-4
Небольшая облачность+5
-1

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: