banner1 banner1 banner1

4.03.2008

Арышты за сацыяльны пратэст у Салігорску

9:56, — Палітыка

У Салігорску пакаралі арыштамі затрыманых удзельнікаў акцыі на знак пратэсту супраць сацыяльнай палітыкі ўладаў. Уладзімера Шылу арыштавалі на 15 сутак, а Зьмітра Банька – на трое сутак, паведамляе “Радыё Свабода”.

Суд Цэнтральнага раёну Менску таксама арыштаваў на 5 сутак актывіста сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Аляксея Марозава. Яго затрымалі 1 сакавіка за расьцяжку: “Свабоду Казуліну!”.

2 сакавіка ў Салігорску быў разагнаны сацыяльны мітынг, што быў зладжаны мясцовымі грамадзкімі актывістамі. Мітынг ставіў за мэту выказваньне падтрымкі індывідуальным прадпрымальнікам, пратэсту супраць адмены льготаў.

На Цэнтральнай плошчы гораду сабралася каля 300 чалавек. Ужо праз 5 хвілін — мітынг пачаўся а 14-й — пасьля пачатку акцыі плошча была ачэплена мясцовай міліцыяй, якой на дапамогу прыехаў менскі спэцназ.

Былі затрыманыя дзевяць чалавек: Уладзімер і Іван Шылы, Андрусь Тычына, Крысьціна Самойлава, Аляксей Валабуеў, Зьміцер Банько, Анатоль Мірашнічэнка, Рыгор Астапеня. Пэнсіянеру Генадзю Кудзельку пры затрыманьні стала кепска (сэрца), і яго забрала «хуткая».

На восем чалавек міліцыянты склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Напісаць каментар (0)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (8541)

6.10, 14:51, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5989)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (5020)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4189)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4153)

3.10, 15:58, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (3974)

6.10, 14:56, — Палітыка

Большасць не хадзілі на «выбары» (3895)

1.10, 10:24, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (3855)

7.10, 8:53, — Палітыка

Страх Лукашенко (3680)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3650)

3.10, 18:11, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: