banner1 banner1 banner1

4.03.2008

Справу палітвязьня Андрэя Кіма перадаюць у суд важная навіна 7

12:43, — Палітыка

Справу палітвязьня Андрэя Кіма перадаюць у суд

Крымінальную справу супраць палітвязьня Андрэя Кіма сёньня перадаюць у суд. Актывіста арганізацыі “Ініцыятыва” затрымалі пад час разгону акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня. Спачатку ён адседзеў 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, а потым яго адвезьлі ў сьледчы ізалятар, абвінаваціўшы ў гвалтоўных дзеяньнях у дачыненьні да супрацоўніка міліцыі.

Маці Андрэя Кіма і актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў зьвярнуліся ў пракуратуру, каб Андрэя вызвалілі пад заклад. Паколькі справа накіроўваецца ў суд, то пытаньні, зьвязаныя са зьмяненьнем меры стрыманьня, будзе вырашаць судзьдзя, нагадвае “Радыё Свабода”

Паводле існуючай практыкі, пасьля перадачы справы ў суд, яе разгляд пачынаецца не раней, чым за два тыдні. Таму працэс пачнецца пасьля сьвяткаваньня Дня Волі. Маці Андрэя Кіма разьлічвае, што судзьдзя аб’ектыўна разьбярэцца ў акалічнасьцях крымінальнай справы і яе сына апраўдае:

“Вельмі хочацца, каб яго пасьля суду адпусьцілі, паколькі ён ужо адседзеў тэрмін. Паколькі ён не вінаваты, думаю, што суд будзе справядлівы, і яго адпусьцяць”.

Тацяна Кім мела ўчора спатканьне з сынам. Яна распавяла, што пасьля гэтага з большым аптымізмам глядзіць на пэрспэктывы крымінальнай справы:

“Ён малайчына. Трымаецца... Мяне супакойвае. Вочы ў яго сумныя, няма такога агеньчыка, але ён кажа ўсім “дзякуй” за тое, што яго падтрымліваюць. 26 лютага ў яго быў дзень народзінаў, і шмат людзей яго павіншавала. Ён казаў, што для яго гэта як сьвятло ў вакенцы”.

Тацяна Кім прыгадала, што яе сын арганізоўваў дабрачынныя канцэрты для дзяцей-сірот і дзяцей, хворых на рак. Сябры “Ініцыятывы” правялі шэраг акцый напярэдадні Калядаў пад лёзунгам: “Напішы паштоўку палітвязьню”. Цягам году яны ладзілі акцыі супраць скасаваньня льготаў.

Маці Андрэя апавяла, што, калі яе сына перавялі ў сьледчы ізалятар, то сабака Андрэя ў гэты ж дзень перастаў есьці. Вэтэрынар, калі даведаўся ў чым справа, адмовіўся браць грошы за лекаваньне. Цяпер сабака пайшоў на папраўку, і Тацяна лічыць гэта добрым знакам.

Сёньня у сьледчы камітэт МУС выклікаюць фігурантаў крымінальнай справы, якую распачалі паводле падзеяў 10 студзеня. У якасьці падазраваных 12 чалавек. Сярод іх і Андрэй Кім.

Напісаць каментар (7)

Навіны
па тэме

Закладкі

Email

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  16.03.10  17.03.10
EUR4 068.124 060.82
USD2 961.002 968.00
RUB100.94100.87

Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?

За нашу і вашу Свабоду!

Барацьба Саюза палякаў за свае правы

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   17.03   18.03 
Брэст Снег+2
+1
Дождь со снегом+4
+1
Віцебск Снег-4
-14
Снег+1
-14
Гомель Снег-3
-12
Снег+2
-12
Гродна Снег+2
0
Дождь со снегом+3
0
Мінск Снег-4
-9
Снег+2
-10
Магілёў Снег-4
-14
Снег+1
-13

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: