banner1 banner1 banner1

5.03.2008

90-годдзе БНР адзначаць у Еўрапейскім Парламенце важная навіна

8:38, — Палітыка

90-годдзе БНР адзначаць у Еўрапейскім Парламенце

10–13 сакавіка ў Страсбургу ў рамках чарговай сесіі Еўрапарламента пройдуць мерапрыемствы ў гонар 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі пад назовам «Беларускі тыдзень».

Сярод госцяў «Беларускага тыдня» – старшыня Еўрапарламента Ганс-Герт Потэрынг, кіраўнік фракцыі Еўрапейскай народнай партыі Джозаф Доўл, кіраўнік камітэта па знешніх сувязях Яцэк Сарыюш-Вольскі.

Як паведамілі ў офісе ініцыятара гэтага праекту, кіраўніка дэлегацыі па сувязях з Беларуссю, польскага дэпутата Яцэка Пратасевіча, праграма ўключае фільм рэжысёра Юрыя Хашчавацкага “Плошча”, выставы прац мастакоў Алеся Марачкіна, Рыгора Сініцы, фатографаў Ігара Крашэўскага і Адама Тухлінскага. Запланаваны таксама выступ калектыву Змітра Вайцюшкевіча "W-Z Orchestra".

Цягам "тыдня" запланаваныя дыскусіі і сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай грамадскасці, іх прэс-канферэнцыя, а таксама абмен меркаваннямі па тэме "Незалежная Беларусь – неад'емная частка Еўропы". Будзе паднімацца пытанне, – якое лабіююць і дэпутаты Еўрапарламента, – па паніжэнні памеру консульскага збору з беларусаў за шэнгенскія візы.

Сярод 24 запрошаных беларусаў – Івонка Сурвіла, Аляксандр Мілінкевіч, Лявон Баршчэўскі, Яраслаў Раманчук, Павал Севярынец, Генадзь Бураўкін, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Андрэй Вардамацкі.

"Беларускі тыдзень" арганізуе і фінансуе самая буйная фракцыя Еўрапарламента (фракцыя Еўрапейскай народнай партыі) – Еўрапейскіх дэмакратаў.

Напісаць каментар (0)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12395)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5198)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (5092)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4736)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4194)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (3967)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3922)

6.10, 15:25, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3783)

9.10, 13:23, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3769)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3723)

9.10, 12:55, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: