banner1 banner1 banner1

6.03.2008

Амбасадара АБСЕ заклікалі наведаць у турме палітвязня Андрэя Кіма

17:51, — Палітыка

Кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька і моладзевыя актывісты 6 сакавіка сустрэліся з новым кіраўніком офіса АБСЕ ў Менску Хансом-Ёхенам Шмітам.

Падставай для сустрэчы паслужыў пісьмовы зварот у офіс АБСЕ Анатоля Лябедзькі з нагоды стварэння ў Беларусі спісу палітневыязных. Палітык звярнуўся да амбасадара з просьбай давесці гэтую інфармацыю да ўсіх сяброў АБСЕ.

Моладзевыя актывісты Міхаіл Крываў, Уладзімір Сяргееў і Міхаіл Пашкевіч, якім прад'яўленае абвінавачванне ў рамках крымінальнай справы, узбуджанага пракуратурай па факце іх удзелу ў акцыі 10 студзеня, перадалі амбасадару пісьмовы зварот. Яны далі палітычную і прававую ацэнку крымінальнай справе і прыцягнулі ўвагу да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, паведамляе сайт АГП.

«Не па ўсіх пытаннях у нас з кіраўніком офіса АБСЕ аднолькавы погляд, – адзначыў Анатоль Лябедзька. — Ханс-Ёхен Шміт зрабіў акцэнт на тое, што ён павінен выслухаць заўсёды два бакі і вывучыць уважліва сітуацыю. І досвед працы на постсавецкай прасторы і ў іншых краінах гаворыць, што такі падыход найбольш правільны і ўзважаны».

Беларускія ўдзельнікі сустрэчы настойліва заклікалі амбасадара наведаць у СІЗА моладзевага актывіста Андрэя Кіма, а таксама наведаць Акрэсціна, каб убачыць, у якіх умовах утрымліваюцца арыштаваныя. Анатоль Лябедзька запрасіў Ханса-Ёхана Шміта 11 сакавіка на суд над заяўнікамі Еўрапейскага маршу, а моладзь запрасіла яго на працэс за акцыю 10 студзеня.

Амбасадар атрымаў таксама прапанову ад лідэра АГП сустрэцца з сустаршынямі аб'яднаных дэмакратычных сілаў і абмеркаваць тэму выбарчай кампаніі, якая мае адбыцца ў Беларусі.

Напісаць каментар (0)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (7430)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6854)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6648)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5937)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5907)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4822)

15.05, 10:30, — Палітыка

Таемны сын (4588)

14.05, 9:53, — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Падобна, Лукашэнка не спадзяецца дацягнуць да канца года» (4464)

16.05, 12:32, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4406)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4197)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку