banner1 banner1 banner1

12.05.2008

Старшыню Саюза палякаў Беларусі судзяць за арганізацыю канцэрта 2

11:46, — Палітыка

Старшыні Саюзу палякаў на Беларусі Анжаліцы Борыс пагражае адміністрацыйнае спагнаньне за арганізацыю ў Горадні канцэрту польскага гурта «Lombard».

Выступ вядомай польскай каманды быў прымеркаваны да 20-годзьдзя з дня заснаваньня Саюзу палякаў, паведамляе “Польскае радыё”.

Галоўным арганізатарам імпрэзы зьяўлялася Генэральнае консульства Польшчы ў Горадні, Саюз палякаў на Беларусі выступіў у якасьці аднаго з суарганізатараў.

Роўна тыдзень спатрэбілася гарадзенскай міліцыі, каб прыйсьці да высновы, што мерапрыемства было несанкцыянаванае. Хаця падчас самога канцэрту міліцыянты не прад’яўлялі прэтэнзіяй ані да Анжалікі Борыс, ані да музыкаў, а нават самі зь цікавасьцю слухалі выступленьне гурту «Lombard».

Распавядае Інэса Тодрык, актывістка Саюзу палякаў з Горадні:

«На працягу месяца ўлады адмаўляліся даць памяшканьне для арганізацыі канцэрту. У такім вялікім горадзе, як Гародня, не знайшлося месца, каб зладзіць выступ. Нават польскае консульства спрабавала, але беспасьпяхова. Таму выступ адбыўся на тэрыторыі прыватнай фірмы, каля консульства. На канцэрце былі і міліцыянты, і КДБэшнікі, ніхто ня ўмешваўся, імпрэза адбылася без праблемаў. А цяпер высьвятляецца, што старшыня Саюзу палякаў будзе адказваць за арганізацыю мерапрыемтсва. Спадзяемся, што гэта будзе штраф, а ня арышт».

Супраць Анжалікі Борыс быў складзены пратакол паводле артыкулу «арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства», за што Адміністрацыйны кодэкс Беларусі прадугледжвае штраф альбо пазбаўленьне волі да 15 сутак. Дакладная дата суду над Анжалікай Борыс пакуль не вядомая.

Напісаць каментар (2)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (7454)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6872)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6659)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5948)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5916)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4844)

15.05, 10:30, — Палітыка

Таемны сын (4610)

14.05, 9:53, — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Падобна, Лукашэнка не спадзяецца дацягнуць да канца года» (4564)

16.05, 12:32, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4421)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4209)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку