9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотавых аператараў прымусяць заняцца сачэннем

4

Міністэрства лясной гаспадаркі прапаноўвае для аховы лясоў размясціць на вышках аператараў GSM відэакамеры.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску загадчык сектарам па ахове, абароне лесу і надзвычайным сітуацыям упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі Іван Мыслейка.

"Мы прапаноўвалі вядучым аператарам мабільнай сувязі размясціць нашу апаратуру. Вядзецца пра відэакамеры, якія фіксуюць лясныя ўзгаранні і пажары на балотах, на верхавінах іх мачтаў, аднак пакуль не спаразумеліся. Нам не адмовілі, але прапанавалі размясціць відэакамеры на сярэдняй частцы вышкі, але адтуль дрэнны агляд", - паведаміў журналістам Іван Мыслейка.

Па словах загадчыка сектарам па ахове лесу, такое размяшчэнне было б вельмі зручным і прынесла б рэальную карысць пры мінімальных выдатках, бо вышкі аператараў мабільнай сувязі пакрываюць усю тэрыторыю Беларусі. Сваіх сродкаў візуальнага назірання (вышак) у Мінлясгаса бракуе, яны не ахапляюць усёй тэрыторыі рэспублікі. "Адна вышка візуальнага назірання за ляснымі пажарамі стае бюджэту ў Br50 млн", - адзначыў І.Мыслейка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках