9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Еўрабачанні» Аляхно будзе спяваць, качаючыся на шары (Відэа)

11

Беларуская дэлегацыя на чале з Русланам Аляхно вось ужо чацверты дзень знаходзіцца ў цяперашняй сталіцы "Еўрабачання" Белградзе.

За гэты час наш канкурсант паспеў даць першую прэс-канферэнцыю і правесці першую рэпетыцыю. Нумар Руслана Аляхно рыхтавалі ў Грэцыі і старанна хавалі ад прэсы, піша "КП в Беларуси".

Руслан з'явіцца на сцэне "Еўрабачання" у атачэнні чатырох танцорак і пяці велізарных асветленых шароў. Плануецца і невялікі танцавальны трук. У кульмінацыйны момант Руслан Аляхно заскочыць на адну з пяці круглых канструкцыяў і выканае трук а-ля хлопчык на шары. Пры гэтым яму давядзецца прыкласці неслабыя намаганні, каб трымаць раўнавагу і спяваць!

Кажуць, дэкарацыі, агульная вага якіх склала 250 кілаграмаў, везлі ў Белград самалётам з Грэцыі. Нашым пашанцавала: у адрозненне ад Дзімы Білана, рэквізіт якога затрымалі на мытні, у беларусаў у гэтым сэнсе ўсё прайшло гладка.

- Шары аснашчаны піратэхнікай, і ў пэўны момант мусяць гахнуць ва ўсёй красе, - распавяла "Камсамолцы" прадзюсарка і галоўная дарадца Руслана Аляхно на "Еўрабачанні" Анастасія Ціхановіч.

- Насця, а можа, у гэтых шарах па задумцы яшчэ і людзі будуць знаходзіцца?

- Людзей не будзе. Білан сёлета прыехаў без балярыны, так што мы ў яго нікога не пазычалі. (Жартуе.)

А яшчэ па сцэнары сканчэнне выступу Руслана Аляхно аператары "Еўрабачання" будуць здымаць зверху. Адмыслова, каб гледачы ўбачылі, як з асветленых шароў будзе складзена лацінская літара R (гэта значыць Руслан).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках