9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляхно прадракаюць правал на «Еўрабачанні» (Відэа)

1

Паводле прагнозу букмекерскага партала www.oddschecker.com, на раніцу 20 траўня стаўкі на перамогу прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанні-2008" у другім паўфінале конкурсу вагаюцца ад 5 да 80.

Па гэтым паказніку Руслан Аляхно займае ў рэйтынгу другога паўфіналу дванаццатае месца.

Нагадаем, Р.Аляхно выступіць у другім паўфінале "Еўрабачання-2008" пад дзевятым нумарам 22 траўня. Паводле правілаў конкурсу, у фінал выйдзе дзесятка лепшых выканаўцаў кожнага паўфіналу. Перамогу на "Еўрабачанні" еўрапейскія букмекеры аддаюць Дзіму Білану (Расея). Другое месца, паводле прагнозаў, зойме Сербія, трэцяе - Украіна, чацвёртае - Арменія, пятае - Грэцыя. Руслан Аляхно, па прагнозах на раніцу 20 траўня, прэтэндуе на 28 месца з 43 удзельнікаў конкурсу. Пры гэтым стаўкі на перамогу Д.Білана вагаюцца 3-3,7 : 1, Р.Аляхно – 50-200 : 1, пераказвае БелаПАН.

Нагадаем, 20 траўня адбудзецца першы паўфінал "Еўрабачання-2008". Удзел у ім возьмуць 19 краін, у тым ліку Расея, Грэцыя, Арменія. Тэлегледачы Беларусі ў першым паўфінале змогуць толькі назіраць за галасаваннем.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках