16 красавiка 2024, aўторак, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропе надакучылі пустыя абяцанні беларускіх уладаў

16

Камісар Еўразвяза па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла аб "глыбокай расчараванасці" апошнімі падзеямі ў Беларусі.

Пра гэта еўракамісар паведаміла ў лісце на імя лідэра руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча.

Як паведаміла 7 траўня прэс-служба палітыка, Б.Фэрэра -Вальднэр занепакоена працягам палітычна матываваных арыштаў і пераследаў прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Еўракамісар адзначае, што святкаванне 90-х угодак абвяшчэння БНР суправаджалася жорсткім прыгнётам мірных дэманстрацый і "абуральнымі спробамі пагрому незалежных сродкаў масавай інфармацыі".

"Гэтыя падзеі мяне глыбока расчаравалі, бо апошнім часам мы бачылі пэўныя палітычныя сігналы, звязаныя з выйсцем на волю пяці з шасці зняволеных, прызнаных міжнароднай супольнасцю палітычнымі; адмовай ад абвінавачанняў у адрас Беларускага Хельсінкскага камітэта, а таксама цвёрдым намерам Беларусі запрасіць групу доўгатэрміновых назіральнікаў ад АБСЕ/БДІПЧ падчас парламенцкіх выбараў у верасні. Гэтыя крокі выклікалі надзею, што кіраўніцтва Беларусі пачало дзейнічаць у пазітыўным кірунку", - піша Б.Фэрэра -Вальднэр.

Камісар ЕЗ у сваім пасланні нагадвае аб гутарцы з намеснікам міністра замежных справаў Беларусі Валерыем Варанецкім, якая адбылася 7 сакавіка падчас падпісання дамовы аб стварэнні ў Менску прадстаўніцтва Еўракамісіі. Галоўнай тэмай гутаркі была праблема палітвязняў, у прыватнасці Аляксандра Казуліна, які павінен быць безумоўна вызвалены, калі Беларусь жадае развіваць шчыльнейшыя адносіны з ЕЗ.

"Відавочна, што для пачатку паўнавартаснага партнёрства паміж Беларуссю і ЕЗ спатрэбяцца іншыя крокі ў бок дэмакратызацыі, захавання правоў чалавека і прыярытэту закона. З гэтага гледзішча правядзенне парламенцкіх выбараў 2008 года будзе вызначальным. ЕЗ будзе пільна назіраць за развіццём падзей падчас гэтых выбараў", - падкрэсліла Б.Фэрэра -Вальднэр.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках