29 красавiка 2024, панядзелак, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У зоне «.by» немагчыма зарэгістравацца?

13

Дзяржаўны цэнтр бяспекі інфармацыі пры прэзідэнце РБ (ДЦБІ) часова прыпыніў выдачу даведак аб прыналежнасці даменных імёнаў іхным уладальнікам.

Адхіляюцца і запыты аб рэгістрацыі даменаў у by-нэце. Па інфармацыі, што з'явілася ў ЖЖ , на запыт аб рэгістрацыі дамена nine.by быў атрыманы наступны адказ:

«Вашая заяўка на рэгістрацыю дамена nine.by адхіленая Дзяржаўным цэнтрам бяспекі інфармацыі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Прычыны адхілення заяўкі Вы можаце ўдакладніць у ДЦБІ па адрасе: Рэспубліка Беларусь, г.Менск, вул.Кальварыйская, 17а».

Паведамляецца, што падобная адмова была атрыманая як мінімум на шэсць запытаў аб рэгістрацыі дамена.

Дададзім, што даведкі аб прыналежнасці даменных імёнаў іх уладальнікам патрэбныя, напрыклад, для ўладальнікаў Інтэрнэт-крамаў, каб занесці адрас сайта ў ліцэнзію аб дзейнасці.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках